Hndelsgenossenschaft f -, -en гандлёвае (акцыяне́рнае) тавары́ства;

Bäuerliche ~ гіст. сяля́нская гандлёвая каапера́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МАСКО́ЎСКАЯ КАМПА́НІЯ, Руская кампанія,

першая англійская гандлёвая кампанія, якая атрымала ў 1554 хартыю свайго ўрада на права манапольнага гандлю з Рас. дзяржавай. Імкнучыся да пашырэння сувязей з краінамі Зах. Еўропы, цар Іван IV даў М.к. права свабодна перамяшчацца і бяспошлінна гандляваць з Рас. дзяржавай, а ў 1569 — права транзітнага гандлю па волжскім водным шляху з краінамі Усходу. М.к. імкнулася манапольна авалодаць рас. рынкам, выцясняючы з яго канкурэнтаў (найперш прадстаўнікоў Галандыі). Спыніла дзейнасць пасля 1649, калі ўрад выслаў з Расіі яе агентаў і інш. англічан у сувязі з пакараннем смерцю англ. караля Карла I.

т. 10, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадпрые́мства ’вытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус. предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑ узыходзіць да прасл. *ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галантарэ́я

(фр. galanterie = ветлівасць)

гандлёвая назва дробных прыналежнасцей убору (гальштукі, пальчаткі, стужкі, запінкі, гузікі і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Торг ’здзелка, гандаль’, ’кірмаш’, ’базар, рынак, месца гандлю’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Шат., ТС, АБ, 7, Скарбы; ашм., Стан.; воран., Сл. ПЗБ), таргі́ ’аўкцыён’ (ТСБМ), ’гандаль; пакупнікі’ (Ян.). Укр. торг ’здзелка’, ’дагавор аб куплі-продажы’, ’гандлёвая плошча’, рус. торг ’прывоз, рынак, месца куплі і продажу’, ’гандаль’, ’гартаванне’, стараж.-рус. търгъ, польск. targ ’продаж і купля тавараў’, ’гандлёвая плошча’, ’гандаль, абарот’, ’выручка’, старое н.-луж. terg ’месца гандлю’, в.-луж. torhošćo ’рынак’, чэш., славац. trh ’рынак’, ’базар, кірмаш’, славен. tȓg ’тс’, ’плошча’, ’сквер’; серб. тр̑г, харв. tȓg ’тавар, якім гандлююць’, ’гандлёвая плошча’, балг. търгови́я ’гандаль’, търг ’тс’, търгъ́т ’аўкцыён’, макед. тргови́ја ’гандаль’, ст.-слав. тръгъгандлёвая плошча’. Прасл. *tъrgъ. Пэўным чынам знаходзіцца ў сувязі з алб. treg(ë) ’рынак’, ’базар’ (> Trst), ілір. tergitio ’гандляр, купец’, з венецкімі тапонімамі Tergeste > Trzst > Trst ’рынак’, Opitergium ’хлебны або таварны рынак’, лігур. terg‑ ’купец’, Tergolape, Tergilam і інш. Рыбеца (Archivio glottologico italiano, 35, 51) сцвярджае, што *terga, якое дало алб. tregë, з’яўляецца міжземнаморскім словам і яго можна звязаць генетычна з асір.-вавіл. tamgaru ’купец’ > арамей. taggara > араб. tadžir, з якога выйшлі tiġaret ’барыш, заробак’, tüccar ’купец’, прынесеныя туркамі на Балканы (Скок, 3, 499). Ён мяркуе, што балканска-лац. terg‑ у Дунайскай зоне ў V ст. н. э. увайшло ў праславянскую мову. Літ. tur̃gus, лат. tìrgus ’рынак’, а таксама ст.-сканд. torg, швед. torg, дац. torv, фін. turku запазычаны ва ўсходніх славян (Махэк₂, 651; Брукнер, 566; Мікала, Berühr., 170; Скарджус, Slav., 226; Петрыч–Гольмквіст, JS, 8, 1962–1963, 146). Спробы вывесці паходжанне слав. *tъrgъ з цюрк., манг. torga, torgu ’шоўк’ ці са ст.-цюрк. turɣu ’стаянка’ не пераконваюць (Фасмер, 4, 82). Ондруш (Этимология–1984, 179) сцвярджае, што прасл. *tr̥gъ генетычна звязана не толькі з харв. trážiti, *s‑terg‑: *s‑torg‑ ’сцерагчы’, але і з балг. тъ́рси ’шукае’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 603. Сюды ж таргава́ць ’прыцэньвацца; гандляваць’ (ТСБМ), торгава́цца (ТС), то́ржышча ’рынак, гандлёвая плошча з народам’ (Нас.), тарго́віца ’базар’ (АБ, 7 (3)), таргаўшчы́ца, тарго́ўка ’гандлярка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

town

[taʊn]

n.

1) го́рад -у m., гарадо́к -ка́ m., мястэ́чка n.

2) гараджа́не pl.

3) гандлёвая ча́стка го́раду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

факто́рыя, ‑і, ж.

1. Гандлёвая кантора і пасяленне еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах. Засталіся руіны рымскіх крэпасцей і грэчаскіх факторый, астаткі старадаўніх паселішчаў. Самуйлёнак.

2. Пункт, які займаецца закупам прадметаў промыслу і гандлем у аддаленых прамысловых раёнах. Факторыя — гэта вялікі магазін, куды паляўнічыя прывозяць пушніну і дзе атрымліваюць за яе розныя тавары і грошы. Бяганская.

[Англ. factory.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мемарыя́лгандлёвая кніга для запісаў’, ’скульптурнае збудаванне — помнік на месцы якой-небудзь падзеі’, ’спартыўнае спаборніцтва ў гонар падзеі, асобы’ (ТСБМ). З рус. мемориал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое праз новав.-ням. Memorial ці франц. mémoriał (Фасмер, 2, 597) або праз італ. (Ин. сл., 1988) з лац. memoriālis ’памятны’ < memōria ’памяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гандлёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй. Гандлёвы капітал. Гандлёвы прыбытак. Гандлёвая сістэма. // Прызначаны для вядзення гандлю. Гандлёвы флот. Гандлёвы інвентар.

2. Які займаецца гандлем, служыць месцам для гандлю. Гандлёвы работнік. Гандлёвы аддзел. Гандлёвы горад.

3. Які з’яўляецца прадметам гандлю. Гандлёвы лес. // Які пастаўляе прадукцыю для гандлю. Гандлёвае ільнаводства. Гандлёвае земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шліна, ‑ы, ж.

Дзяржаўны грашовы збор за тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца. Гандлёвая пошліна. Транзітная пошліна. // Грашовы збор за некаторыя аперацыі, паслугі. Успамін пра тое, як .. [Саша і Пётр] колькі дзён назад пайшлі ў сельсавет запісацца і як у іх не аказалася трох рублёў заплаціць пошліну, заўсёды смяшыў іх. Шамякін.

•••

Забаронныя пошліны (тарыфы) — высокія таможныя пошліны, якія перашкаджаюць прывозу якіх‑н. тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)