АТАЦЮ́РК (Ataturk) Мустафа Кемаль (12.3.1881, г. Салонікі, Грэцыя — 10.11.1938),
дзяржаўны, паліт. і ваенны дзеяч, заснавальнік і 1-ы прэзідэнт (1923—38) Турэцкай рэспублікі. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Стамбуле (1905). Да 1908 удзельнічаў у младатурэцкім руху. Прымаў удзел у італа-турэцкай (1911—12), 2-й Балканскай (1913) і 1-й сусветнай (1914—18) войнах (з 1916 генерал, паша). У 1919 узначальваў нац.-вызв. рух за стварэнне незалежнай Тур. рэспублікі. З 1920 старшыня Вял.нац. сходу Турцыі, сфарміраванага пад яго кіраўніцтвам. З 1921 вярх.галоўнакамандуючы. За перамогу над англа-грэч. інтэрвентамі ў баях пры р. Сакар’я (1921) атрымаў званне маршала і ганаровы тытул газі. Правёў прагрэс. рэформы бурж.-нац. характару ў галіне дзярж.-адм. ладу, культуры і быту: скасаваў султанат (1922) і халіфат (1924), абвясціў рэспубліку (1923), рэфармаваў заканадаўства, увёў грыгарыянскі каляндар, лац. алфавіт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́КІН Антон Іванавіч (16.12.1872, в. Шпеталь-Дольны, Улацлаўскае ваяв., Польшча — 7.8.1947),
расійскі военачальнік, адзін з кіраўнікоў белай гвардыі, ваен. пісьменнік. Ген.-лейтэнант (1916). Скончыў Акадэмію Генштаба (1899). Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. У 1-ю сусв. вайну камандаваў стралк. брыгадай і дывізіяй, армейскім корпусам. У 1917 нач. штаба Вярх. галоўнакаманд., галоўнакаманд. Зах. і Паўд.-Зах. франтамі. У час грамадз. вайны ў Расіі адзін з гал. арганізатараў белага руху, галоўнакамандуючы добраахвотніцкай арміяй (1918—20) і ўзбр. сіламі Пд Расіі (1919—20), адначасова са студз. 1920 «вярх. правіцель Расіі». 4.4.1920 здаў камандаванне ген. П.М.Урангелю і выехаў у Вялікабрытанію. З канца 1890-х г. актыўна займаўся публіцыстыкай.
Тв.:
Путь русского офицера. М., 1990;
Очерки русской смуты. М., 1991.
Літ.:
Лехович Д. Белые против красных: Судьба генерала Антона Деникина М., (1992];
Гордеев Ю.Н. Генерал Деникин: Воен.-ист. очерк. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНІ́ЛАЎ Лаўр Георгіевіч (30.8.1870, г. Каркаралінск Карагандзінскай вобл., Казахстан — 13.4.1918),
расійскі ваен. дзеяч, адзін з лідэраў белай гвардыі. Ген. ад інфантэрыі (1917). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1892) і Акадэмію Генштаба (1898). Удзельнік pyc.-яп. вайны 1904—05. У 1907—11 ваен. аташэ ў Кітаі. У 1-ю сусв. вайну камандаваў 48-й пях. дывізіяй (да 1915), стралк. корпусам (1916), войскамі Петраградскай ваен. акругі (сак. — крас. 1917), 8-й арміяй і Паўд.-Зах. фронтам. З 19.7(1.8) да 27.8(9.9).1917 вярх.галоўнакамандуючы. Намагаўся ўстанавіць ваен. дыктатуру (гл.Карнілава мяцеж 1917). 2(15).9.1917 арыштаваны Часовым урадам, зняволены ў г. Быхаў (цяпер Магілёўская вобл.). 19.11(2.12).1917 пры садзеянні ген. М.М.Духоніна ўцёк у г. Новачаркаск, дзе разам з ген. М.В.Аляксеевым узначаліў белагв. добраахвотніцкую армію. Загінуў у час няўдалага штурму г. Екацярынадар (цяпер Краснадар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́Л Міхал Гедэон (паводле метрыкі Міхал Геранім Кароль; 24.9.1778, Варшава —24.5.1850),
галоўнакамандуючы ў паўстанні 1830—31 у Польшчы, Літве і на Беларусі. Сын М.Г.Радзівіла (гл. ў арт.Радзівілы). Вучыўся ва ун-це Гётынгена. У 1807 уступіў у польскае войска Напалеона I, камандаваў Паўн. легіёнамі. Як ген. брыгады ўдзельнічаў у вайне 1812 з Расіяй у складзе корпуса Ж.Макданальда, у т. л. ў баях за Дзвінск. Служыў у войску Каралеўства Польскага. З 1822 сенатар-кашталян, з 1825 сенатар-ваявода. З пачаткам паўстання 30.11.1830 увайшоў у склад пашыранай Адміністрацыйнай рады Каралеўства Польскага. Выступаў за поўную аўтаномію Каралеўства Польскага. Падтрымліваў дыктатуру ген.Ю.Хлапіцкага, пасля яго адстаўкі 20.1.1831 сейм абраў Р. галоўнакамандуючым. Р. прымаў удзел у рэарганізацыі вайсковага кіравання паўстаннем. Пасля капітуляцыі Варшавы да 1836 зняволены ў Яраслаўлі. За ўдзел у паўстанні яго бел. маёнткі канфіскаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙБАЛСА́Н Харлагійн [8.2.1895, Цэцэнханскі (Усходні) аймак, Манголія — 26.1.1952], мангольскі дзярж. дзеяч. Маршал МНР (1936). Двойчы Герой МНР (1941, 1945). Вучыўся ў вучылішчы пры Іркуцкім настаўніцкім ін-це (1914—17), у ваен. акадэміі ў Маскве (1923—24). Адзін з арганізатараў Манг. нар.-рэв. партыі (МНРП, 1921), неаднаразова выбіраўся чл.ЦК МНРП, яго Прэзідыума і Палітбюро. З 1924 галоўнакамандуючыМанг. нар.-рэв. арміяй (МНРА). З 1928 на кіруючых дзярж. пасадах. З 1939 прэм’ер-міністр МНР. Быў галоўнакамандуючым МНРА пры сумесных аперацыях сав. і манг. войск у час Халхінгольскага канфлікту 1939 і Маньчжурскай аперацыі 1945. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў кампаніі па аказанні матэрыяльнай дапамогі Чырв. Арміі, у т. л.танк. калоны «Рэвалюцыйная Манголія» і авіяэскадрыллі «Мангольскі арат». Імем Ч. наз. горад у Манголіі. На Пленуме ЦК МНРП (1988) асуджана яго дзейнасць, якая прывяла да масавых рэпрэсій і беззаконнасці ў краіне.
наступальная аперацыя рус. войскаў Зах. фронту (галоўнакамандуючыген. А.Е.Эверт) 2—29.7.1916, у пазіцыйны перыяд 1-й сусв. вайны. Ажыццёўлена, каб падтрымаць наступленне рус. войскаў на Паўд.-Зах. фронце (Брусілаўскі прарыў 1916). Аперацыю праводзіла 4-я армія (камандуючы ген. А.Ф.Рагоза), дзе сканцэнтравана 340 тыс.Чал. У ходзе наступальных баёў рас. войскам не ўдалося пераадолець добра абсталяваную абарончую паласу праціўніка. 14 ліп. аўстра-герм. дывізіі ажыццявілі контрнаступленне каля в. Скробава і занялі пакінутыя раней пазіцыі. Спробы рус. войскаў аднавіць страчаныя пазіцыі ў ходзе атак 25—29 ліп. скончыліся няўдала. Страты рус. войскаў у час аперацыі забітымі, параненымі і ўзятымі ў палон склалі каля 80 тыс.чал., страты праціўніка — каля 25 тыс.чал. У ліку прычын няўдачы Баранавіцкай аперацыі — недахоп артылерыі, снарадаў, вінтовак, дрэннае кіраўніцтва войскамі ў час прарыву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́Ў Мікалай Іванавіч (29.4.1903, с. Вішнёвае Тамалінскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 9.2.1972),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1962). Двойчы Герой Сав. Саюза (крас., вер. 1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1928). У Сав. Арміі з 1919, удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну нач. штабоў Прыморскай (з крас. 1942), 62-й і 8-й гвардз. армій, каманд. войскамі 21-й (з мая 1943) і 5-й (кастр. 1943 — ліст. 1945) армій; удзельнік абароны Адэсы, Севастопаля, Сталінградскай бітвы, Смаленскай, Беларускай (у чэрв. 1944 войскі 5-й арміі прарвалі абарону праціўніка ў раёне г.п. Багушэўск Віцебскай вобл., першыя фарсіравалі Бярэзіну) і Усх.-Прускай аперацый. У сав.-яп. вайну 1945 удзельнічаў у Харбінска-Гірынскай аперацыі. Пасля 1945 нам. камандуючага, каманд. войскамі Далёкаўсходняй, Уральскай, Ленінградскай і Маскоўскай ваен. акруг. З 1963 галоўнакамандуючы Ракетнымі войскамі стратэг. прызначэння, нам. міністра абароны СССР. Аўтар ваен. мемуараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НЕРГЕЙМ (Mannerheim) Карл Густаў Эміль (16.6.1867, Вільняс, каля г. Турку, Фінляндыя — 28.1.1951),
фінскі дзярж. і ваен. дзеяч. Маршал Фінляндыі (1933 1942), барон. Скончыў Гельсінгфорскі ун-т (1887) і Мікалаеўскае кав. вучылішча (Пецярбург). У 1889—1917 на службе ў рас. арміі, ген.-лейт. (1917). Удзельнік рус.-яп. і 1-й сусв. войнаў. У снеж. 1918 — ліп. 1919 рэгент Фінляндыі. З 1931 старшыня Савета абароны краіны, намагаўся ўзмацніць абарончую моц Фінляндыі, у т. л. з дапамогай фартыфікацыйных збудаванняў і загарод (гл.«Манергейма лінія»). З 1939 галоўнакамандуючыфін. арміяй, дзеяннямі якой кіраваў у савецка-фінляндскую вайну 1939—40, а таксама ў 1941—44 у 2-ю сусв. вайну як саюзнік фаш. Германіі. У 1944—46 прэзідэнт Фінляндыі. У вер. 1944 прыняў рашэнне аб выхадзе краіны з Берлінскага пакта 1940 і з вайны. Аўтар кн. «Праз Азію з Захаду на Усход» (1940), мемуараў (1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ХЭ-БА́ТАР Дамдзіны (Сухбаатар; 2.2.1893, каля г. Улан-Батар — 22.2.1923),
мангольскі ваен. і дзярж. дзеяч; адзін з кіраўнікоў Мангольскай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1921. З 1912 служыў у войску Манголіі Знешняй; за мужнасць у баях супраць кіт. войск атрымаў ганаровае найменне Батар (волат, герой). У 1919 далучыўся да рэв. гурткоў, на аснове якіх у 1920 створана Манг.нар. партыя (МНП). З 1922 чл.ЦК МНП, у 1923 канд. у чл. Прэзідыума ЦК МНП. З 1921 ваен. міністр часовага, потым пастаяннага Нар. ўрада Манголіі, адначасова галоўнакамандуючыМанг.нар. арміяй (МНА). Камандаваў атрадам МНА, які перамог кітайцаў у баі за Маймачэн (18.3.1921). Удзельнічаў у паходзе сав.Чырв. Арміі супраць белагвардзейцаў Р.Ф.Унгерна фон Штэрнберга і вызваленні ад іх Ургі. У сав. і манг. гістарыяграфіі да 1990-х г. С.-Б. лічыўся адзіным стваральнікам МНП і кіраўніком манг. рэвалюцыі.
Літ.:
Рощин С.К. Политическая история Монголии (1921—1940 гг.). М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛАЎ Аляксей Пятровіч (4.6.1777; Масква — 23.4.1861),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1818) і артылерыі (1837). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім шляхетным пансіёне. З 1791 у арміі. Удзельнік вайны з Рэччу Паспалітай (1794), персідскага паходу (1796). У 1798, як удзельнік Смаленскага афіцэрскага паліт. гуртка, арыштаваны і высланы «на вечнае жыццё» ў Кастраму. У 1801 вернуты са ссылкі. Вызначыўся ў войнах з Францыяй 1805—07. У вайну 1812нач. штаба 1-й Зах. арміі, нач. штаба аб’яднаных армій. У час замежных паходаў 1813—14 нач. артылерыі саюзных армій, камандаваў дывізіяй, корпусам. З 1816 камандзір Асобнага Груз. (пазней Каўк.) корпуса, галоўнакамандуючы ў Грузіі ў час Каўк. вайны і адначасова ў 1827 надзвычайны і паўнамоцны пасол у Іране. Праводзіў жорсткую палітыку на Паўн. Каўказе. За заступніцтва за дзекабрыстаў у 1827 звольнены ў адстаўку. У час Крымскай вайны 1853—55 быў выбраны нач. Маскоўскага губ. апалчэння.