verlósenvt разы́грываць (у латарэі), вызнача́ць праз жэ́рабя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ábschätzenvt
1) ацэ́ньваць; вызнача́ць (адлегласць)
2) недаацэ́ньваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КІПА́ТРЫІ (ад санскр. кшатра — улада), раджаны, раджанья,
саслоўе (варна) у Стараж. Індыі. Варна К. склалася на рубяжы 2—1-га тыс. да н.э. ў плямёнах арыяў (гл.Арыйцы) у ходзе заваявання імі Індыі і фарміравання класавага грамадства. У стараж.-інд. дзяржавах складалі ваен.-плем. арыстакратыю, займалі пануючае паліт. і эканам. становішча. К. былі кіраўнікамі дзяржаў, службовымі асобамі, рабаўладальніцкай знаццю, воінамі. Да сярэдзіны 1-га тыс.н.э. перасталі вызначаць склад кіруючага класа, паняцце К. захавалася толькі як традыц. ўяўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДБЕ́РТУС-Я́ГЕЦАЎ (RodbertusJagetzow) Карл Іаган (12.8.1805, г. Грайфсвальд, Германія — 6.12.1875),
нямецкі вучоны-эканаміст, адзін з заснавальнікаў тэорыі «дзярж. сацыялізму». Атрымаў юрыд. адукацыю ў Гётынгенскім і Берлінскім ун-тах. Лічыў, што рухальнай сілай сацыялізму павінна стаць дзяржава; адмаўляючы класавую барацьбу, сцвярджаў, што перабудова грамадства павінна ажыццяўляцца пры дапамозе дзярж.сац.-эканам. рэформ. Распрацоўваў праблему вартасці тавару. Лічыў, што ў якасці меры вартасці павінна выступаць праца, і прапаноўваў вартасць тавару вызначаць непасрэдна ў рабочых гадзінах шляхам выпуску «рабочых грошай».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1.каго-што. Вызначаць велічыню, колькасць чаго-н. пры дапамозе якой-н. меры.
М. тэмпературу.
М. пакой.
2.што. Надзяваць што-н. для прымеркі.
М. чаравікі.
3.перан., што. Хадзіць, рухацца па якой-н. прасторы ўзад і ўперад або ў адным напрамку.
М. гарадскі брук.
|| зак.паме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1.Вызначаць паводле якіх‑н. арыенціраў сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху. Уменне арыентавацца на мясцовасці.// Разбірацца ў размяшчэнні чаго‑н., уяўляць сваё месцазнаходжанне. У Янкі не было ахвоты цягацца з кашом па хв[о]йн[і]ках, ён слаба арыентаваўся ў лесе дый вочы меў блізарукія.Колас.
2.перан. Разбірацца ў чым‑н. [Андрэй] добра арыентуецца ў складанай абстаноўцы, узначальвае кіраўніцтва забастоўкай, стварае акружком, райкомы.Хромчанка.
3.перан.; накаго-што. Вызначаць кірунак сваёй дзейнасці, лінію сваіх паводзін у залежнасці ад каго‑, чаго‑н.; спадзеючыся на каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нівелі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
1.Спец. Вызначыць (вызначаць) вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой‑н. пэўнай вышыні. Нівеліраваць мясцовасць.
2.перан. Знішчыць (знішчаць), згладзіць (згладжваць) розніцу паміж кім‑, чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯЛАКА́ЦЫЯ (ад бія... + лакацыя),
здольнасць жывёл вызначаць становішча якога-н. аб’екта ў адносінах да самога сябе (напрамак, адлегласць) або ўласнае месцазнаходжанне ў прасторы (біяарыентацыя). Ажыццяўляецца з дапамогай успрымання вонкавых уздзеянняў (сігналаў) паверхняй цела або спец. органамі пачуццяў (зроку, дотыку, нюху, слыху, раўнавагі і інш.). Большасці жывёл уласціва прамая (пасіўная) біялакацыя, некаторым — эхалакацыярэхалакацыя. Біялакацыя — адзін са спосабаў арыентацыі жывёл і біякамунікацыі, развіты ў кажаноў, дэльфінаў, некаторых птушак, землярыек і інш. жывёл. Дзякуючы біялакацыі кіты, напр., адшукваюць вял. колькасць планктону, дэльфіны лацыруюць пароды рыб на адлегласці да 3 км. Гл. таксама Біяакустыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ЦЫЯў жывёл і чалавека,
здольнасць вызначаць напрамак на крыніцу гуку ў выніку бінаўральнага эфекту; вызначэнне месцазнаходжання аб’екта ў адносінах да сябе або свайго становішча ў прасторы. Некат. жывёлы эвалюц. шляхам набылі здольнасць да актыўнай Л., напр., дэльфіны, кіты, кажаны, некат. віды птушак. Яны могуць выдаваць і ўспрымаць гукавыя імпульсы з інтэрваламі 0,2—5 мілісекунд, запоўненыя высокачастотнымі ваганнямі 4—200 кГц. Чалавеку ў пэўнай ступені ўласціва здольнасць выяўлення перашкод па гукавым рэху (напр., сляпыя адчуваюць набліжэнне да перашкоды па адбіццю гуку). Гл. таксама Біяакустыка, Біялакацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
С,
дзевятнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай С («слова»), утворанай на аснове грэка-візант. Ϛ («сігма»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі «с», «с’» («столъ», «сила»), У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя пярэднеязычныя зычныя гукі «с», «с’» («сонца», «сяло», «сала»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.