настойлівае ўзнаўленне ў чалавека якога-н. псіхічнага вобраза, дзеяння, стану (рухаў вобразаў або думак). Адрозніваюць П.: рухальныя (маторныя), сенсорныя (напр., пры некаторых формах эйдэтызму), эмацыянальныя (П. афекту) або інтэлектуальныя. Назіраецца ў паўсядзённым жыцці (у выглядзе памылак дзеянняў, апісак і інш.), асабліва пры стомленасці ці стрэсах, у паталогіі — пры псіхічных захворваннях, пашкоджаннях мозга. Уласна П. як з’явы, у значнай ступені адасобленыя і выпадковыя ў агульным кантэксце псіхічнага жыцця чалавека, трэба адрозніваць ад вядомых у псіхіятрыі idee fixe (неадчэпных думак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Веньямін Барысавіч) (30.11.1908, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна — 21.8.1987),
расійскі скульптар. Нар.маст.СССР (1969). Правадз.чл.АМСССР (1970). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1928—30), Ленінградскай АМ (1930—32). З 1948 выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (з 1962 праф.). У творчасці звяртаўся да вобразаўсав.паліт. дзеячаў (У.І.Леніна, М.І.Калініна, І.В.Сталіна). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́КЕР (Соф’я Юр’еўна) (7.1.1907, г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 23.4.1984),
бел. спявачка (драм. сапрана). Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыла Бел. студыю оперы і балета пад кіраўніцтвам А.Баначыча (1933), вучылася ў Бел. кансерваторыі (1932—36, клас П.Ціханава). У 1933—41 і 1944—77 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала моцным голасам прыемнага тэмбру, высокай вак. культурай, муз.-драм. здольнасцямі, якія дазвалялі ёй выконваць разнапланавыя ролі: ад глыбока драматычных (Аўгіння ў оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова) да востра камедыйных (Рагнеда Янаўна ў «Калючай ружы» Ю.Семянякі). Майстэрства стварэння драматычна напружаных, багатых псіхал. адценнямі вобразаўнайб. выявілася ў партыях опернай класікі: Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Ліза, Марыя, Настасся, Аксана («Пікавая дама», «Мазепа», «Чарадзейка», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Сярод каларытных камедыйных вобразаў: Часнікова («Страшны двор» С.Манюшкі), Адарка («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Дуэнья («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Фроська («Марозка» М.Красева), Мірабела («Цыганскі барон» І.Штрауса). Шмат выступала ў канцэртах, у т. л. з творамі бел. кампазітараў.
Літ.:
Жураўлёў Д. Соф’я Друкер // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
Дз.М.Жураўлёў.
С.Ю.Друкер.С.Друкер у ролях Адаркі (злева) і Тоскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЭАЛІЗА́ЦЫЯ,
мысленнае канструяванне з дапамогай абсалютызацыі паняццяў і вобразаў аб’ектаў, якія не існуюць у рэчаіснасці, але для якіх ёсць правобразы ў рэальным свеце; наданне каму-н. ці чаму-н. такіх рысаў, якіх яны не маюць. Паняцці, атрыманыя ў выніку І., наз. ідэалізаванымі або ідэальнымі (гл.Ідэальнае). Яны або нездзяйсняльныя (напр., «кропка», «абсалютна чорнае цела»), або іх здзяйсняльнасць недаказальная рацыянальным шляхам (напр., бясконцае жыццё). З ідэалізаванымі аб’ектамі ў навуцы аперыруюць як з рэальнымі прадметамі і ствараюць абстрактныя мадэлі рэальных рэчаў у іх «чыстым выглядзе», што дазваляе больш глыбока зразумець іх сутнасць (напр., «прамая лінія» ў матэматыцы, «ідэальны газ» у фізіцы, «абсалютная свабода» ў сацыялогіі і інш.). У мастацтве І. як метад маст. абагульнення і канструявання ў вобразнай форме даводзіць станоўчыя або адмоўныя бакі рэчаіснасці да поўнай дасканаласці або недасканаласці. Мастацкія ідэалізаваныя аб’екты ўмоўна нарматыўныя і выконваюць функцыю каштоўнаснага арыенціра («Дон-Кіхот», «Несцерка», «Паўлінка» і інш). Сац. І. выкарыстоўваецца для арг-цыі грамадскага жыцця, дзе ідэалізаваныя аб’екты — розныя культы і антыкульты, утопіі і антыутопіі і інш. Яны маюць форму індывід. каштоўнасных вобразаў (напр., І. каханага чалавека) і грамадска значымых І. (камунізм).
Літ.:
Горский Д.П. Вопросы абстракции и образование понятий. М., 1961;
Пойа Д. Математика и правдоподобные рассуждения. 2 изд. М., 1975;
Кочергин АН. Научное познание: формы, методы, подходы. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛО́НСКАЯ ШКО́ЛАжывапісу,
самабытная галіна ісп.маст. культуры ў 14—15 ст. Сфарміравалася на маст. традыцыях у Каталоніі. Вытокі К.ш. ў грубаватых, але поўных жыццёвай выразнасці царк. размалёўках 11—13 ст. раманскага стылю ў спалучэнні з уплывам жывапісу Сіены і Фларэнцыі (размалёўкі Ферэр Басы ў капэле Сан-Мігель манастыра Педральбес у Барселоне, 1346). Майстры К.ш. стваралі заалтарныя абразы (рэтабла), у якіх элементы, што папярэднічалі мастацтву Адраджэння, спалучаліся з устойлівымі прынцыпамі позняй готыкі. Яны адмаўлялі алейны жывапіс, фігуры ў карцінах пісалі тэмперай, узорыстыя залачоныя фоны, німбы, часткі адзення святых і іх атрыбуты выраблялі са стука. Плоскі рэльеф служыў натуральным пераходам ад плоскасных выяў да арнаментальнай пластыкі і скульптур на рэтабла, садзейнічаў арганічнаму сінтэзу жывапісу ў цэласную арх.-дэкар. кампазіцыю. Творам уласцівы вял. ўвага да апрацоўкі жывапіснай паверхні, імкненне да стварэння індывідуальна-партрэтных вобразаў і дакладнага адлюстравання асяроддзя, яркай і жыццярадаснай апавядальнасці. Для К.ш. 14 — пач. 15 ст. характэрны ўплывы італьян. мастацтва: спроба перадачы трохмернасці твараў і фігур, элементаў глыбіннай перспектывы пры захаванні агульнай плоскаснасці пабудовы кампазіцыі (Л.Бараса, Б.Мартарэль, браты Сера і інш.). У сярэдзіне 15 ст. ўзмацніліся нідэрл. ўплывы, што выявілася ў імкненні да большай пачуццёвасці і напружанасці вобразаў, амаль партрэтнай выразнасці характарыстык святых (Х.Уге і інш.). Пасля аб’яднання Іспаніі (1479) К.ш. заняпала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУХО́ВІЧ (Ганна Браніславаўна) (5.12.1908, Масква — 13.11.1986),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1944). Скончыла курсы «Кіно-Поўнач» у Ленінградзе (1929). Сцэн. дзейнасць пачала ў тэатрах Масквы. З 1937 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Стварыла шэраг яркіх, псіхалагічна глыбокіх драм.вобразаў. Сярод лепшых роляў: Ларыса і Агудалава («Беспасажніца» А.Астроўскага), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі), Ганерылья («Кароль Лір» У.Шэкспіра), цётухна Руца («Птушкі нашай маладосці» І.Друцэ), Надзея Пятроўна («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Міхаліна Матулевіч («Трывога» А.Петрашкевіча). Аўтар успамінаў «Паўстагоддзя на сцэне» (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́БЕ ((Grabbe) Крысціян Дзітрых) (11.12.1801, г. Дэтмальд, Германія — 12.9.1836),
нямецкі драматург. Вывучаў права ва ун-тах Лейпцыга і Берліна. Яго ранняя творчасць адзначана самабытнасцю, асаблівай «неўтаймаванасцю», тытанізмам вобразаў: камедыя «Жарт, сатыра, іронія і больш глыбокі сэнс» (1827), напісаныя ў рэчышчы рамант. «драмы лёсу» трагедыі «Герцаг фон Готланд» (1827), «Дон Жуан і Фауст» (1829). Аўтар гіст. драм, прысвечаных буйным гіст. падзеям і вострым супярэчнасцям сучаснасці: незавершаны цыкл «Гогенштаўфены» («Фрыдрых Барбароса», 1829, «Генрых VI», 1830), «Напалеон, або Сто дзён» (1831), «Ганібал» і «Бітва Германа» (1835).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖОН ((John) Агастэс Эдвін) (4.1.1878, г. Тэнбі, Вялікабрытанія — 31.10.1961),
англійскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў Слэйда ў Лондане (1894—98). З 1903 член «Новага англійскага мастацкага клуба». Прэзідэнт Каралеўскага т-ва жывапісцаў-партрэтыстаў (1948—53). Буйны майстар рэаліст. партрэта (Б.Шоу, каля 1913—14; Т.Гардзі, 1923, і інш.), аўтар жанравых карцін («Жанчына, якая ўсміхаецца», 1910; «Жабракі», каля 1912—14, і інш.), а таксама дэкар. кампазіцый, афортаў і літагравюр. Творам Дж. ўласцівы глыбокая характарнасць і псіхал. насычанасць вобразаў, упэўненая тэмпераментная манера пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТАГРА́МА (ад грэч. histos, тут слупок + ...грама),
слупковая дыяграма, від графічнага адлюстравання статыстычнага размеркавання якой-небудзь велічыні па колькаснай прыкмеце. Будуецца як сукупнасць сумежных прамавугольнікаў на адной прамой, плошча кожнага з якіх прапарцыянальная частаце знаходжання дадзенай велічыні ва ўсёй сукупнасці. У некаторых выпадках гістаграму можна лічыць шуканай функцыяй шчыльнасці размеркавання імавернасцей (гл.Матэматычная статыстыка). Выкарыстоўваецца ў апрацоўцы фіз. інфармацыі для выдзялення сігналу з шуму, пры аўтам. распазнаванні вобразаў, для скарачэння аб’ёму даных і інш.
С.У.Доўнар.
Гістаграма размеркавання дыяметра дэталей: а — інтэрвал групоўкі 0,05 мм; б — інтэрвал групоўкі 0,25 мм.