наме́р, ‑у, м.

Жаданне, замысел што‑н. зрабіць. Добры намер. Варожы намер. Здзейсніць свае намеры. □ [Лабановічу] ўспаміналіся першыя дні прыезду сюды, яго намеры і планы. Колас. [Мікола:] Не было ў мяне намеру крыўдзіць цябе. Крапіва.

•••

З намерам — з пэўнай мэтай, знарок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

virulent

[ˈvɪrələnt]

adj.

1) ве́льмі атру́тны; сьмяро́тны, забо́йчы

a virulent poison — сьмяро́тная атру́та

2) зье́длівы; ве́льмі варо́жы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вы́лазка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Выхад за межы свайго размяшчэння для нападу на ворага.

2. Разм. Прагулка за межы населенага пункта. Лыжная вылазка. Вылазка ў лес.

3. перан. Нечаканы варожы выпад. Вылазка класавага ворага. Нацыяналістычная вылазка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыху́, прысл.

1. У невялікай колькасці; трошкі, нямнога. Выпіць крыху вады. Адрэзаць крыху хлеба.

2. Чуць-чуць; у нязначнай ступені. Пужліва-варожы змрок крыху расступіўся, парадзеў. Колас. Міколка прасіў дзеда даць яму паднесці пісталет, каб крыху ён, дзед, адпачыў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

месцазнахо́джанне, ‑я, н.

Месца, дзе хто‑, што‑н. знаходзіцца. Выконваючы аператыўнае заданне камандавання палка, Гравэ з групай таварышаў прабіраўся ў варожы стан, каб дазнацца пра месцазнаходжанне штаба белых. Барашка. Высокая бляшаная труба з дратамі-адводамі паказвае на месцазнаходжанне паравога млына. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Infiltránt m -en, -en (варо́жы) аге́нт (які́ пранікае ў якую-н. арганізацыю)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hostile

[ˈhɑ:stəl]

1.

adj.

1) варо́жы, во́рагаў

2) непрыя́зны (по́зірк, го́лас), супраці́ўны

2.

n.

во́раг, супраці́ўнік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГРЭ́СКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у Грэскім р-не Мінскай вобл. пад кіраўніцтвам Грэскага падп. РК КП(б)Б. Арганізатар і кіраўнік У.​І.​Заяц. Налічвала каля 80 чал., 4 групы: у бальніцы в. Грэск (кіраўнік Ю.​Г.​Войчык), вёсках Стараселле (А.​В.​Вадап’ян), Гацук (Заяц), Вобчае (І.​І.​Каско). Падпольшчыкі вялі сярод насельніцтва агітац. работу, распаўсюджвалі звесткі Саўінфармбюро, перадавалі партызанам звесткі пра рух варожага транспарту, папярэджвалі пра карныя аперацыі акупантаў, псавалі тэлеф. сувязь праціўніка, спалілі некалькі мастоў на шашэйных дарогах, пусцілі пад адхон варожы эшалон, разграмілі апорны пункт фашыстаў у в. Вобчае, захапілі абоз з прадуктамі і пераправілі партызанам.

т. 5, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАТЫ́ГАЛЬСКІ БОЙ 1943,

бой паміж 2-м батальёнам Смаленскага партыз. палка і ням.-фаш. захопнікамі ў в. Латыгаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. 25 крас. ў Вял. Айч. вайну. Партыз. полк пасля жорсткіх баёў з намнога большымі сіламі карнікаў перамяшчаўся на новую базу; на шляху перадыслакацыі, у в. Латыгаль, знаходзіўся варожы гарнізон, знішчыць які было даручана 2-му батальёну. Партызаны ноччу асн. сіламі атакавалі гарнізон, гранатамі падавілі яго дзоты, і пасля 3-гадзіннага бою разграмілі ворага. Падмацаванне ворагу з г. Сянно было спынена партыз. засадай. У выніку бою ў сістэме ням.-фаш. гарнізонаў утварыўся разрыў, што дало магчымасць партыз. дыверсійным групам больш кароткім шляхам выходзіць да чыг. Орша—Віцебск.

т. 9, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

проці...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: 1) прызначаны для барацьбы з чым‑н., напрыклад: процімалярыйны, процітанкавы; 2) варожы каму‑, чаму‑н., напрыклад: процінародны, проціўрадавы; 3) які не адпавядае, супярэчыць чаму‑н., напрыклад: процізаконны; 4) які перашкаджае, процістаіць чаму‑н., напрыклад: проціціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)