Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падкапа́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.
1. Капаючы зямлю пад чым‑н., зрабіць падкоп, праход. Рукамі не вельмі ўздзярэш зямлю, вострай жалязякай больш зручна падкапацца пад загарадзь.С. Александровіч.// Зрабіўшы падкоп, улезці куды‑н.
2.перан.Разм. Інтрыгуючы, знайсці недахопы, каб нашкодзіць каму‑н. — Мама, ты нічога не разумееш. Алесь злуе на Петруся, а хоча падкапацца пад Булая.Шыцік.//(звычайназадмоўем). Выявіць недахопы, парушэнні. [Порхаўка:] — Выведзе [Шпакоўскі] баланс і не падкапаешся, двайная бухгалтэрыя...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІПАТАЛА́МУС (ад гіпа... + таламус),
гіпаталамічная вобласць, аддзел прамежкавага мозга, які ўтварае дно і сценкі трэцяга мазгавога жалудачка.
Размешчаны ніжэй таламуса. Тонкай ножкай злучаецца з гіпофізам. Складаецца з ядраў — адасобленых скопішчаў нерв. клетак. Ад іх ідуць нерв. шляхі ў розныя аддзелы мозга. Гіпаталамус — найвышэйшы цэнтр вегетатыўнай нервовай сістэмы. Удзельнічае ў рэгуляцыі бялковага, вугляводнага, тлушчавага і водна-салявога абмену. Рэгулюе дзейнасць сэрца, крывяносных сасудаў, ціск крыві, тэмпературны баланс, уплывае на вонкавае выяўленне эмоцый у жывёл і чалавека. Пашкоджанні гіпаталамуса бываюць пры вострых інфекцыях, інтаксікацыях, чэрапна-мазгавых траўмах і інш.
Літ.:
Гращенков Н.И. Гипоталамус, его роль в физиологии и патологии. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫТВО́РЧАЯ МАГУ́ТНАСЦЬ,
максімальна магчымы выпуск якаснай прадукцыі ці аб’ём здабычы або перапрацоўкі сыравіны за адзінку часу. Вытворчая магутнасць прадпрыемства складаецца з сумарнай магутнасці яго асн. цэхаў, а цэхаў — з магутнасці асн. абсталявання. Разлічваецца на суткі, год або некалькі гадоў. Выражаецца ў натуральных (вырабы, дэталі, штукі, тоны), умоўна-натуральных і грашовых паказчыках. Вытворчая магутнасць — велічыня пераменная, мяняецца з развіццём тэхн. прагрэсу, залежыць ад попыту на прадукцыю на рынку і інш. фактараў. На падставе разлікаў на прадпрыемствах складаецца баланс вытворчых магутнасцей і іх выкарыстання. З павышэннем узроўню выкарыстання вытворчай магутнасці (праз укараненне высокаэфектыўнага абсталявання, прагрэсіўнай тэхналогіі, удасканаленне арганізацыі вытв-сці і працы) павялічваецца выпуск прадукцыі.
1.што. Прыбіць да чаго-н. знізу, прышыць спадыспаду.
П. у ботах падэшвы.
П. паліто футрам.
2.што. Убіць, забіць глыбей.
П. цвікі.
3.каго-што. Ударыўшы, стрэліўшы, прымусіць упасці, вывесці са строю.
П. зайца.
П. танк.
4.што. Ударам пашкодзіць, параніць.
П. вока.
◊
Падбіць вынік (баланс) (разм.) — падсумаваць, падвесці вынікі.
|| незак.падбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.падбі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) іпадбо́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым.падбо́йны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) іпадбо́ечны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балансава́ць
(фр. balancer)
1) захоўваць раўнавагу пры дапамозе рухаў цела (напр. б. на канаце);
2) ураўнаважваць суадносіны звязаных паміж сабой бакоў дзейнасці (напр. б. увоз з вывазам);
3) падводзіць бухгалтарскі баланс.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГАРБЫЛЁВА (Ганна Іванаўна) (н. 18.12.1928, в. Старая Гараша, Мардовія, Расійская Федэрацыя),
бел. аграхімік-глебазнавец. Д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыла Маскоўскую акадэмію імя К.А.Ціміразева (1951). З 1955 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні рацыянальных спосабаў унясення ўгнаенняў, дастасаваных да агратэхн. умоў вырошчвання с.-г. культур, прыёмах аптымізацыі мінер. жыўлення с.-г. раслін, біядынаміцы глебавых працэсаў і гумусавага стану глебы.
Тв.:
Баланс фосфора в системе почва—растения—удобрения в севообороте при разных нормах и способах внесения туков // Почвы БССР и пути повышения их плодородия. Мн., 1977;
Научные основы применения удобрений в Западном регионе СССР. Мн., 1981 (у сааўт.);
Оптимальные параметры плодородия почв. М, 1984 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАСТЭПАВЫЯ ЗО́НЫ,
прыродныя зоны сушы, у натуральных ландшафтах якіх лясная расліннасць чаргуецца са стэпавай. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і субтрапічных паясах Паўн. і Паўд. паўшар’яў.
Ва ўмераным поясе Л.з. займаюць найб. плошчы на тэр. Еўразіі, дзе выцягнуты суцэльнай паласой ад перадгор’яў Карпат да Алтая. У Паўн. Амерыцы яны займаюць значныя тэрыторыі ўздоўж Скалістых гор. Паводле характару расліннасці Л.з. падзяляюцца на шыракалістыя, хвойна-драбналістыя і прэрыі (на тэр. Амерыкі). Клімат умерана кантынентальны са снежнай халоднай зімой і цёплым, адносна вільготным летам. Радыяцыйны баланс 420—545 кДж/см² за год. Сярэднія т-ры студз. -5 °C, месцамі ніжэй, ліп. 18—25 °C. Ападкаў 400—1000 мм за год. Глебы шэрыя лясныя і чарназёмы (ападзоленыя, вышчалачаныя і тыповыя).
Для жывёльнага свету еўрапейскай Л.з. характэрны вавёрка, заяц, вял. тушканчык, рабы суслік, для сібірскай — суслікі і хамякі, для амерыканскай — лугавыя сабачкі, мышападобныя грызуны, зайцы, суркі, грымучыя змеі. Вял.ч. тэрыторыі пад с.-г. ўгоддзямі.
У субтрапічным поясе Л.з. развіты пераважна ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, часткова на ПдУ Афрыкі, У Азіі, у Аўстраліі. Клімат субтрапічны, мусонны, з цёплай зімой і гарачым летам. Радыяцыйны баланс 210—250 кДж/см² за год. Сярэднямесячныя т-ры 4—24 °C. Вегетацыя раслін працягваецца круглы год, але замаруджваецца ў сухія перыяды. Ападкаў 600—1200 мм (у мусонных абласцях) за год. Глебы чарназёмападобныя і чырванавата-чорныя, маюць высокую ўрадлівасць. Расліннасць субтрапічных саваннаў і прэрый — высакатраўная (пераважна злакавая і злакава-разнатраўная) у спалучэнні з хмызняковымі зараснікамі, рэдкалессем і асобнымі дрэвамі. У жывёльным свеце пераважаюць стэпавыя або саванныя віды. Тэрыторыя характарызуецца высокім с.-г. асваеннем. Пашавая жывёлагадоўля. У асобных месцах антрапагеннае ўздзеянне на ландшафт вядзе да апустыньвання і інш. негатыўных з’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМБА́ЛАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 3.6.1938, г. Шаталава Смаленскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біягеахіміі. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989). Д-рс.-г.н.(1985). Скончыў БСГА (1961). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі гуміфікацыі і мінералізацыі арган. рэчываў у глебах і балотах рознага генезісу. Устанавіў агульныя заканамернасці мінералізацыі і трансфармацыі арган. рэчываў тарфяных глебаў, узаемасувязь паміж хім. саставам арган. рэчываў і экалагічнымі ўмовамі фарміравання тарфяных глебаў. Распрацаваў метады рацыянальнага выкарыстання і аховы арганагенных глебаў розных эколага-генетычных груп.
Тв.:
Баланс органического вещества торфяных почв и методы его изучения. Мн., 1984;
Справочник ресурсов битуминозного сырья Белорусской ССР. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛ, крэйда,
асадкавая горная парода, мяккі белы вапняк, складзены пераважна з карбанатных (CaCO3 90—98%) арг. рэшткаў (какалітафарыдаў, фарамініфер, абломкаў ракавін інацэрамаў і інш.) і нерастваральных у кіслаце мінералаў. М. намнажаўся ў познамелавых эпікантынентальных басейнах пераважна на глыб. 150—200 м (Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна), да 400—500 м. Трапляецца ў адкладах мелавой сістэмы (перыяду). Выкарыстоўваецца ў вапнавай, цэментнай, шкляной, цукр., гумавай, папяровай, парфумернай, металургічнай, хім. прам-сці, у сельскай гаспадарцы і інш. На 1.1.1999 у баланс Рэспублікі Беларусь уключаны 32 радовішчы М., з разведанымі прамысл. запасамі — 207,6 мн. т (для вапны) і 360,6 млн.т (для цэменту). На базе радовішчаў М. працуюць Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў (буд. вапна), «Ваўкавыскцэментнашыфер», Клімавіцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў, «Крычаўцэментнашыфер».