палітычны крызіс у ЗША у 1973—74. Вынікаў з папярэдняй парт.-паліт. барацьбы ў перыяд кампаніі 1972 па выбарах прэзідэнта краіны (зноў выбраны лідэр Рэсп. партыі Р.Ліксан), калі ноччу 17.6.1972 у штаб-кватэры апазіц.Дэмакр. партыі, размешчанай у атэлі «Уотэргейт» (Watergate; адсюль назва) у Вашынгтоне, была затрымана група прыхільнікаў кіруючай Рэсп. партыі, якая тайна пранікла туды, каб устанавіць падслухоўвальную апаратуру. Пасля выбараў у лют. 1973 па ініцыятыве Дэмакр. партыі пачалося расследаванне гэтага інцыдэнту, у ходзе якога выяўлены факты злоўжыванняў і карупцыі (часам спрэчныя) з боку Ніксана і яго адміністрацыі. Пад пагрозай імпічменту і суд. разбіральніцтва ў кастр. 1973 пайшоў у адстаўку віцэ-прэзідэнт ЗША С.Агню (яго пераемнікам зацверджаны лідэр рэспубліканцаў у палаце прадстаўнікоў Дж.Форд), а 9.8.1974 і сам Ніксан (першы выпадак у гісторыі ЗША). Прэзідэнтам краіны стаў Форд. «У.» падарваў аўтарытэтдзярж. улады ў ЗША, абвастрыў процістаянне паміж кангрэсам і прэзідэнцкай адміністрацыяй, аслабіў пазіцыі Рэсп. партыі, стварыў надзвычайную сітуацыю ў сферы выбарнасці і прызначэння вышэйшых кіраўнікоў дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэсты́ж, ‑у, м.
Кніжн.Аўтарытэт, перавага, якім карыстаецца хто‑, што‑н. Падняць прэстыж. Прэстыж сацыялістычнага лагера. □ — Мне здаецца, таварыш Рыбакоў, — афіцыяльным тонам, каб падтрымаць свой прэстыж, сказаў маёр, — вам трэба давесці гэтую справу да канца.Асіпенка.Няхай у крытыцы Паходні ёсць і доля праўды, але ж трэба думаць аб прэстыжы эмтээс і ўсяго раёна.Хадкевіч.
[Фр. prestige.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вага́, -і́, ДМ вазе́, мн. ва́гі і (з ліч. 2, 3, 4) вагі́, ва́гаў, ж.
1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем.
Вызначыць вагу тавару.
Вагой у дваццаць кілаграмаў.
Меры вагі.
Барэц цяжкай вагі.
2. толькі адз., перан. Уплыў, аўтарытэт, значэнне.
Мець вагу ў калектыве.
3. Прылада для ўзважвання чаго-н.
Аўтаматычныя вагі.
◊
На вагу золата — вельмі дорага.
|| прым.вагавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
Вагавыя катэгорыі барцоў.
В. збор.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
géltenda дзе́йны, які́ ма́е сі́лу;
etw. ~ máchen прад’яўля́ць свае́ правы́;
sich ~ máchen дамагчы́ся прызна́ння, заваява́ць аўтарытэ́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аўтарыта́рны
(фр. autoritaire = уладны, ад лац. auctoritas = улада, уплыў)
1) заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, дыктатуры (напр. а. рэжым);
2) які імкнецца навязаць свой аўтарытэт.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
азіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да азірнуцца.
2.перан.; накаго-што і без дап. Быць асцярожным, дзейнічаць з асцярогай, узгадняючы свае ўчынкі з чыімі‑н.; аглядвацца. Азірацца на аўтарытэт. Азірацца на старэйшых. □ [Банадысь:] — І не абсячэ ніхто ад студні, гэтак намерзла! А-яй, што за людзі. Кожны ўсё на другога азіраецца.Чорны.
3.Зал.да азіраць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)