МЕ́ТЭРЛІНК (Maeterlinck) Марыс (29.8.1862, г. Гент, Бельгія — 5.5.1949),
бельгійскі паэт і драматург; тэарэтык і практык сімвалісцкай драмы. Чл.Бельг. каралеўскай акадэміі л-ры і прыгожых мастацтваў. Скончыў Генцкі ун-т (1885), вывучаў права ў Парыжы, працаваў адвакатам у Генце. З 1896 жыў у Францыі. Старшыня Міжнар. ПЭН-клуба (з 1947). Дэбютаваў у 1883. Пісаў на франц. мове. Першы зб. вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п’еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамант. драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш.Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філас. п’еса-казка «Сіняя птушка» (1908, паст. К.С.Станіслаўскім у Маскоўскім маст. т-ры 1908). На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайм. опера К.Дэбюсі (1902), сімф. паэма А.Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П.Дзюка (1907). Сімвалісцкая драма М. прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. 20 ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра». Нобелеўская прэмія 1911.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.М., 1996, Пьесы. М., 1962;
Сокровище смиренных. Мудрость и судьба. Томск, 1994.
Літ.:
Шкунаева И.Д. Бельгийская драма от Метерлинка до наших дней. М., 1973.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
prey
[preɪ]
n.
1) здабы́ча f. (звыча́йна пра зьвяра́)
birds of prey and beasts of prey — драпе́жныя пту́шкі й драпе́жныя зьвяры́, драпе́жнікі
2) ахвя́раf. (пра чалаве́ка)
to be a prey of fear — быць ахвя́рай стра́ху
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зады́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць цяжка і часта дыхаць, стаміўшыся ад вялікай фізічнай нагрузкі. Падбег бацька. Задыхаўся і ў першую хвіліну не мог вымавіць слова.Навуменка.[Казік] задыхаўся, пакуль узлез на ганак.Чарнышэвіч.
задыха́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
1. Адчуваць цяжкасць у дыханні з-за недахопу паветра; траціць магчымасць свабодна дыхаць па якой‑н. прычыне. Язэп скінуў гімнасцёрку — проста згараў, задыхаўся ад духаты.Асіпенка.Абраза балюча пякла сэрца. Дзяўчына задыхалася ад гневу і сораму.Шамякін.//перан. З цяжкасцю вытрымліваць што‑н. Рэспубліка задыхаецца ад франтоў, голаду і холаду.Барашка.Беларускае сялянства задыхалася ад беззямелля і малазямелля, ад памешчыцкай і кулацкай навалы.Івашын.
2. Паміраць ад недахопу паветра, ад дыму, удушлівых газаў. Заціснутая ў мураваны склеп ахвяра паступова задыхалася.«Работніца і сялянка».Марынчук не перапытваў. Нам і так было відаць, што яму цяжка дыхаць, не хапае паветра, ён проста задыхаецца.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТЭА́ТР ІМЯ́ МАССАВЕ́ТАдраматычны.
Створаны ў 1923 у Маскве пад назвай Т-р імя МГСПС (Маскоўскага гар. Савета прафес. саюзаў), з 1930 Т-р імя МАСПС (Маскоўскага абл. Савета прафес. саюзаў), з 1938 сучасная назва, з 1964 акадэмічны. У 1925—40 т-р узначальваў Я.Любімаў-Ланской. З першых дзён існавання стаў лабараторыяй новай драматургіі, свой стыль сцэн. ўвасаблення жыцця вызначаў як сац. аналіз падзей, дакументальнасць, пафаснасць у перадачы рэв. героікі. Пастаўлены «Шторм» У.Біль-Белацаркоўскага (1925), «Цэмент» паводле Ф.Гладкова (1926), «Мяцеж» паводле Дз.Фурманава (1927), «Горад вятроў» У.Кіршона (1929), «Ворагі» М.Горкага (1933), «Моцарт і Сальеры» А.Пушкіна (1937), «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага (1938) і інш. У 1940—77, калі гал.рэж. быў Ю.Завадскі, спектаклі вызначаліся ўмоўнасцю ў спалучэнні з псіхал. нюансіроўкай, увагай да выяўл. боку пастановак: «Карчмарка» К.Гальдоні (1940), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943), «Маскарад» М.Лермантава (1952, 1963), «Васіль Цёркін» паводле А.Твардоўскага (1961, 1972), «Вачамі клоуна» паводле Г.Бёля (1968), «Пецярбургскія сны» паводле рамана Ф.Дастаеўскага «Злачынства і кара» (1969), «Царскае паляванне» Л.Зорына (1977) і інш. З 1985 гал.рэж. П.Хомскі. Сярод пастановак 1980—2000: «Браты Карамазавы» паводле Дастаеўскага (1982), «Цытата» Зорына, «Тармажэнне ў нябёсах» Р.Сонцава (1988), «Ісус Хрыстос — суперзорка» Э.Уэбера і Т.Райса (1990), «Каля варотаў царства» К.Гамсуна (1991), «На залатым возеры» Э.Томпсана (1992), «Белая гвардыя» паводле М.Булгакава (1993), «Фама Апіскін» паводле аповесці Дастаеўскага «Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары» (1995), «Не будзіце мадам» Ж.Ануя, «Мілы друг» Гі дэ Мапасана (1998), «Лялька» Т.Уільямса (1999), «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта (2000) і інш. У т-ры ў розныя гады працавалі акцёры Л.Арлова, В.Астравумава, Г.Бортнікаў, Н.Дробышава, Г.Жжонаў, Б.Іваноў, І.Карташова, М.Мардвінаў, В.Марэцкая, І.Мураўёва, Р.Плят, Ф.Ранеўская, Я.Сцяблоў, В.Талызіна, Г.Тараторкін, Н.Ценякова, М.Церахава, Л.Шапашнікава, С.Юрскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНЮ́ТА Стэфанія Міхайлаўна (13.5.1905, Мінск —6.11.2000),
бел. актрыса. Дачка М.П.Станюты. Нар.арт. Беларусі (1957). Нар.арт.СССР (1988). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1919 у Першым т-ве бел. драмы і камедыі. З 1920 у БДТ, з 1926 у БДТ-2, з 1931 у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Адметныя рысы творчасці С. — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэн. выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам. Стварыла шэраг нар. характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь мудрасць, жыццядзейнасць, шчодрасць і чалавечнасць, сувязь з роднай зямлёй: Марыля і Паланея («Раскіданае гняздо» і «Прымакі» Я.Купалы), Алена («Салавей» З.Бядулі), Ганна Пятроўна («Простая дзяўчына» К.Губарэвіча), Рыпіна («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе), цёця Моця («Машачка» А.Афінагенава), Карміліца («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Дуэнья («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана). Яркую камедыйнасць, вострую сатырычнасць спалучала з высокім драматызмам, паглыбленнем у псіхалогію шматграннага жаночага характару: Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), пані Вашамірская («Салавей»), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А.Макаёнка), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А.Вольскага), Кашкадамава («Сям’я» і Папова), Жабрачка («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна), Глафіра, Міхееўна («Ваўкі і авечкі», «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Шарлота («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Эліза («Скупы» Мальера), Дыяна («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі), Гіза («Гульня з кошкай» І.Эркеня), Бабуля («Дзверы стукаюць» М.Фермо), Мод («Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ер) і інш. Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», «Памяць зямлі», «Трывожны месяц верасень», «Развітанне», «Белыя Росы», «Слухаю, чую», «Чужая бацькаўшчына», «Радуніца», «Мама, я жывы» і інш., тэлефільмах «Мы — хлопцы жывучыя», «Нас выбраў час», «Пра Чырвоную Шапачку», «Атланты і карыятыды», тэлеспектаклях «Людзі на балоце», «Ткачы» і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Літ.:
Бушко Т. Разнапланавая актрыса: (С.М.Станюта) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960;
Сабалеўскі А. Шматграннасць характару // Сабалеўскі А. Жыццё тэатра. Мн., 1980;
Азгур З. Актриса Стефания Станюта // Азгур З. То, что помнится... Мн., 1984. Кн. 2;
Арлова Т. Гатовы ўсё аддаць — і тым багаты // Арлова Т. Купалаўцы. Мн., 1985;
Станюта А. Жизнь актрисы. Мн., 2001.
В.А.Ракіцкі.
С.М.Станюта.С.Станюта ў ролі Арыны Радзівонаўны.С.Станюта ў ролі Мод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІЯ,
сям’я рускіх акцёраў.
Проў Міхайлавіч (сапр.Ярмілаў; 23.10.1818, г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія — 28.7.1872). З 1832 у правінцыяльных т-рах, з 1839 у Малым т-ры. Удзельнічаў у першых пастаноўках амаль усіх п’ес А.Астроўскага, садзейнічаў іх сцверджанню на сцэне: Дзікой («Навальніца»), Кураслепаў («Гарачае сэрца»), Красноў («Грэх ды бяда на каго не жыве»), Любім Тарцоў («Беднасць не загана»). Сярод інш. роляў: Падкалёсін, Восіп («Жаніцьба», «Рэвізор» М.Гогаля), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Ананій, Мітрыч («Горкі лёс», «Самаўпраўцы» А.Пісемскага). Яго творчай манеры ўласцівы акцэнт на сац.-побытавай абмалёўцы характараў, раскрыццё яго нац. спецыфікі. Аўтар гумарыстычных апавяданняў. Міхаіл Провавіч (24.11.1847, Масква —8.8.1910), сын Прова Міхайлавіча. З 1869 у Малым т-ры. Першы выканаўца шэрагу роляў у п’есах Астроўскага. Сярод інш. значных роляў; Хлестакоў («Рэвізор» Гогаля), Пётр («Улада цемры» Л.Талстога), Калгуеў («Новая справа» У.Неміровіча-Данчанкі). Яго творчасць адметная спалучэннем глыбокай жыццёвай праўдзівасці, светлага гумару, задушэўнасці з драматызмам і сатырычнай вастрынёй. Аўтар нарысаў і апавяданняў з жыцця купецкай і мяшчанскай глушы (т. 1—2, 1899). Яго пераклады п’ес (Ж.Расіна, П.Бамаршэ, К.Гальдоні, К.Гоцы і інш.) ставіліся ў Малым т-ры. Выкладаў у Муз.-драм. вучылішчы Маскоўскага філарманічнага т-ва, на драм. курсах Маскоўскага тэатр. вучылішча. Вольга Восіпаўна (дзявочае Лазарава; 25.6.1849, Масква — 8.12.1919), жонка Міхаіла Провавіча. З 1879 у Малым т-ры. Яе ігра адметная выразнасцю сцэн. маўлення, яркасцю, тонкім гумарам. Сярод роляў у п’есах Астроўскага: Домна Панцялеўна («Таленты і паклоннікі»), Галчыха («Без віны вінаватыя»), Глафіра Фірсаўна («Апошняя ахвяра»), Маўра Тарасаўна («Праўда добра, а шчасце лепш»). З інш. роляў: Матрона («Улада цемры» Талстога), графіня Хруміна («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Лізавета Міхайлаўна (5.5.1872—4.6.1934), дачка Міхаіла Провавіча і Вольгі Восіпаўны, па сцэне (пры жыцці маці) Садоўская 2-я. З 1894 у Малым т-ры. Выконвала лірыка-драм. і камед. ролі: Глафіра, Снягурачка, Паліксена, Негіна, Юлінька, Верачка, Варвара («Ваўкі і авечкі», «Снягурачка», «Праўда добра, а шчасце лепш», «Таленты і паклоннікі», «Даходнае месца», «Жартаўнікі», «Навальніца» Астроўскага), Мар’я Антонаўна («Рэвізор» Гогаля), Сюзана («Жаніцьба Фігаро» Бамаршэ). Π ρ о ў Міхайлавіч (21.8.1874, Масква — 4.5.1947), сын Міхаіла Провавіча і Вольгі Восіпаўны. Нар.арт.СССР (1937). З 1895 у Малым т-ры. Найб. значныя ролі: Нешчасліўцаў («Лес» Астроўскага), Фамусаў («Гора ад розуму» Грыбаедава), Кошкін, Расцёгін («Любоў Яравая», «На беразе Нявы» К.Транёва), Таланаў («Нашэсце» Л.Лявонава). Выступаў і як рэжысёр. Паставіў п’есы «Снягурачка» (1922) і «Ваўкі і авечкі» (1944) Астроўскага, «Гора ад розуму» Грыбаедава (1938) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943. У т-ры працавалі і інш. прадстаўнікі сям’і С.
Літ.:
Семья Садовских. М.; Л., 1939;
Дурылин С.Н. П.М.Садовский. М., 1950;
Клинчин А.П., Клинчин П.М. П.М.Садовский. М., 1968.