БЕЛАРУ́СКАЯ ФІЛАРМО́НІЯ, Беларуская дзяржаўная філармонія. Створана ў 1937 у Мінску. Вядзе канцэртную, лекцыйную, муз.-асв. дзейнасць. У складзе філармоніі (1996): Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, ансамблі нар. музыкі «Свята», інструментальны «Кантабіле», вакальны «Камерата», філармонія для дзяцей і юнацтва (з 1992), аддзел камернай музыкі, тэатр пантамімы «Рух», вакальны гурт нар. песні «Купалінка», бел. паэтычны т-р аднаго акцёра «Зніч». У 1939 у самаст. арг-цыю вылучаны сектар эстрады «Белдзяржэстрада». Маст. кіраўнік Ю.Гільдзюк (з 1983).
Літ.:
Загородний Г.Н. Белорусская государственная филармония. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бу́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Часта, раз за разам бухаць. Аркестр іграў факстрот, часта і гулка бухкаў барабан, звінелі і бразгаталі медныя талеркі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́мерны, -ая, -ае.
1.гл. камера.
2. Пра музычны твор: які прызначаны для аднаго або некалькіх выканаўцаў абмежаванай колькасці інструментаў і выконваецца ў невялікай канцэртнай зале.
Камерная музыка.
3. Які выконвае такія творы.
К. аркестр.
К. спявак.
4. Прызначаны для вузкага кола слухачоў, гледачоў.
Камернае мастацтва.
К. голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ба́нда
(іт. banda)
1) група злачынцаў, разбойнікаў;
2) медны духавы аркестр, які ў некаторых операх суправаджае дзеянне на сцэне або за сцэнай, зрэдку ўводзіцца ў сімфанічны аркестр як дадатковы ансамбль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«Хатняя музыка» (прыгонны аркестр) 8/596
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА Рыгор Сямёнавіч (н. 28.11.1944, в. Турэц-Баяры Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1969) і Бел. кансерваторыю (1974; кл. В.Пісарчык і кл. А.Майзлера). З 1974 выкладчык, з 1980 дырэктар Маладзечанскага муз. вучылішча імя М.Агінскага. У 1976 стварыў камерны аркестрнар. інструментаў (з 1982 нар.; кіраваў ім да 1995) і ў 1979 сімф.аркестр (з 1987 нар.) пры Маладзечанскім муз. вучылішчы.
амерыканскі дырыжор, кампазітар, скрыпач; адзін са стваральнікаў амер. камічнай оперы і аперэты, заснавальнік нац. стылю музыкі духавых аркестраў. Вучань Дж.Эспуты і Дж.Ф.Бенкерта. З 1867 у аркестры амер. флоту «Мэрыне бэнд» (у 1890—92 яго кіраўнік), з 1871 узначальваў аркестр «Т-ва вадэвіляў» у Вашынгтоне. У 1892 заснаваў уласны аркестр. Пераўтварыў духавы аркестр (бэнд) з акампаніруючага калектыву ў самаст. канцэртны ансамбль. Стварыў якасна новы тып гучання духавога ансамбля, які па насычанасці наблізіўся да сімф. аркестра. Вынаходнік меднага духавога басовага інструмента — сузафона. Аўтар маршаў (больш за 130; яго называлі «каралём маршаў»), якія ўключаюць элементы сімф. развіцця, спалучаюць традыц. маршавыя рытмы рэгтайма і уанстэпа. Сярод твораў: 12 опер і аперэт, у т. л. камічная опера «Капітан» (паст. 1895), праграмныя п’есы і танцы для бэнда, каля 70 песень. Аўтар 3 раманаў, аўтабіяграфіі, артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кракавя́к, ‑а, м.
Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць кракавяк. □ Калі ж зайграў аркестр кракавяк, вялікі зал клуба закруціўся мяцеліцай рознакаляровай вопраткі.Скрыпка.
[Польск. krakowiak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
symphony[ˈsɪmfəni]n.
1. сімфо́нія;
a symphony concert сімфані́чны канцэ́рт;
a symphony orchestra сімфані́чны арке́стр
2. гармо́нія (колераў, гукаў і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)