ХЕМАРЭЦЭ́ПЦЫЯ (ад хема... + лац. receptio прыняцце),
успрыманне аднаклетачным арганізмам або хемарэцэптарамі мнагаклетачнага арганізма значных для яго жыццядзейнасці хім. рэчываў. Уласціва ўсім жывым арганізмам. Першасны працэс Х. — узаемадзеянне малекул хім. раздражняльніка з хемарэцэптарным бялком, што знаходзіцца ў клетачнай мембране. У большасці жывёл адрозніваюць інтэрахемарэцэпцыю, якая забяспечвае аналіз унутр. асяроддзя арганізма (у т. л. рэцэпцыю гармонаў, медыятараў і інш.), і экстэрахемарэцэпцыю (успрыманне вонкавых хім. раздражняльнікаў). Вылучаюць таксама маласпецыялізаваны тып Х. — агульнае хім. пачуцце, якое забяспечвае адчувальнасць покрыва цела да раздражняльных рэчываў. Мае важнае значэнне для большасці жывёл пры пошуку ежы, палавога партнёра, арыентацыі ў прасторы і інш. Асабліва вял. ролю Х. адыгрывае ў жыцці насякомых, дзе яна вызначае большасць фізіял. і паводзінскіх рэакцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адранцве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў стане адранцвення. // Які страціў адчувальнасць; знямелы, здранцвелы, адзеравянелы. Коля тым часам прывязаў каня да маладой сасонкі, а сам пачаў тупаць па дарозе, размінаючы адранцвелыя ногі.Якімовіч.Уплёўшыся за .. [вяроўку] адранцвелымі пальцамі, Ігнась разгойдваў язык звана.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Застыць, скарчанець (пра труп, часткі мёртвага цела). [Ракуцька:] — Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулі яго [немца] ногі і апруцянелі навек.Чорны.
2. Страціць адчувальнасць; анямець, адубець. Цела проста апруцянела і страціла здольнасць што-небудзь успрымаць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Азябнуўшы, страціць рухомасць, адчувальнасць (пра цела, часткі цела). Ногі здубянелі. □ Хлопцы даўно ўжо прамоклі да апошняй ніткі, здубянелі ад холаду.Маўр.// Зацвярдзець, здубянець (пра адзенне). Увесь ён быў у снезе, адзежа на ім здубянела.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адцерці ўсё, многае. Паадціраць плямы.// Вярнуць адчувальнасць трэннем. Паўзіраўшыся, міжволі пацягнуўся рукою да вушэй — пасля таго, як ён [Алесь] іх ледзь паадціраў снегам, вушы раз за разам зацягваліся свежымі струпамі і не пераставалі свярбець.Летка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спектра́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спектра; уласцівы яму. Спектральныя лініі.// Які служыць для атрымання спектраў. Спектральныя прылады.// Які мае адносіны да ўспрымання розных колераў спектра. Спектральная адчувальнасць вока.
•••
Спектральны аналіз — вызначэнне хімічнага саставу цел, якія свецяцца, па іх спектрах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУЛЬТУ́РА ТКА́НКІ, эксплантацыя,
метад захавання жыццядзейнасці органаў ці іх частак, участкаў тканак і асобных клетак па-за арганізмам. Заснавана на стварэнні асептычных умоў, якія забяспечваюць харчаванне, газаабмен і выдаленне прадуктаў абмену аб’ектаў, што культывуюцца пры т-ры, блізкай да аптымальнай для арганізма, кампаненты якога ўзяты для вырошчвання. Пры дапамозе К.т. вывучаюць гістагенез, міжтканкавыя і міжклетачныя ўзаемадзеянні, дыферэнцыроўку, рост і дзяленне клетак, асаблівасці абмену рэчываў у жывых клетках, патрэбнасць іх у харчаванні, адчувальнасць да розных рэчываў, у т. л. да лякарстваў. На клетках культур робяць аперацыі (выдаляюць ч. клеткі, уводзяць у яе мікробы і вірусы), рыхтуюць вакцыны (напр., супраць воспы, адру, поліяміэліту); культуры органаў выкарыстоўваюцца для вывучэння спосабаў захавання жыццядзейнасці ізаляваных органаў і тканак, якія прызначаны для трансплантацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭТЫКУЛЯ́РНАЯ ФАРМА́ЦЫЯ,
сукупнасць нерв. структур, што размяшчаюцца ў спінным, прадаўгаватым, сярэднім мозгу, вароліевым мосце і ўтвараюць адзіны функц. комплекс. Філагенетычна стараж. сістэма рухальнага кантролю, добра развіта ў пазваночных жывёл і чалавека. Мае шматлікія нейроны, разгалінаваныя адросткі якіх ідуць ва ўзыходным і сыходным напрамках. Бесперапынную танічную актыўнасць нейронаў Р.ф. забяспечвае іх высокая хім.адчувальнасць да гумаральных фактараў і фармакалагічных рэчываў (барбітураты), а таксама сыходжанне (канвергенцыя) да іх нерв. (аферэнтных) імпульсаў з перыферыі арганізма. Узыходная танічная імпульсацыя Р.ф. рэгулюе дзейнасць кары вял. паўшар’яў, сыходная — спінальныя рухальныя цэнтры. Нейроны фармацыі звязаны з усімі органамі пачуццяў, рухальнымі і адчувальнымі абласцямі кары галаўнога мозга, таламусам, гіпаталамусам, спінным мозгам і выконваюць складаныя інтэграцыйна-каардынацыйныя функцыі. Дзейнасць Р.ф. кантралюецца карой вял. паўшар’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАК,
адчуванне, якое ўзнікае пры ўздзеянні раствораў хім. рэчываў на рэцэптары смаку органаў у жывёл і чалавека. Асн. смакавыя адчуванні — кіслае, салёнае, салодкае, горкае. Вызначаюцца канфігурацыяй малекул рэчываў, што адсарбіруюцца на рэцэптарах органаў С., і дзейнасцю смакавай сістэмы. Усе складаныя смакавыя адчуванні утвараюцца камбінацыяй асн. і з’яўляюцца вынікам адначасовага паступлення ў нерв. цэнтры інфармацыі ад смакавых, нюхальных, а таксама болевых, тактыльных, тэмпературных рэцэптараў ротавай поласці (напр., жыгучы і востры С. выклікаецца раздражненнем болевых рэцэптараў). Пры працяглым уздзеянні рэчыва на рэцэптар паніжаецца смакавая адчувальнасць да яго ў выніку адаптацыі. Адаптацыя да салодкага і салёнага адбываецца хутчэй, чым да горкага і кіслага. У ходзе эвалюцыі С. фарміраваўся як механізм, што вызначаў паводзінскія рэакцыі па выбары якаснай ежы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАДЫНАМІ́ЧНАЯ ПРЫЛА́ДА,
прылада для вымярэння эл. велічынь (напружання, сілы току, магутнасці і інш.), дзеянне якой заснавана на ўзаемадзеянні магн. палёў рухомай і нерухомай шпуль з токамі. Выкарыстоўваюцца ў якасці пераносных вальтметраў, амперметраў, ватметраў пераменнага току (могуць працаваць і на пастаянным току).
Сярод электравымяральных прылад пераменнага току Э.п. найб. дакладныя (прыведзеная хібнасць не вышэй доляў працэнта). Частату, вуглы зруху фаз, ёмістасць, індуктыўнасць вымяраюць электрадынамічнымі лагометрамі, у якіх адхіленне рухомай часткі вызначаецца суадносінамі токаў у яе шпулях. Асн. недахопы Э.п. — вял. ўласнае спажыванне магутнасці, адчувальнасць да перагрузак і вонкавых магн. палёў. Межы вымярэння Э.п. павялічваюць нерухомымі шпулямі, рэзістарамі, трансфарматарамі напружання і току Разнавіднасць Э.п. — ферадынамічныя прылады.
У.М.Сацута.
Схема электрадынамічнай прылады: 1 і 2 — нерухомая і рухомая шпулі; 3 — вось; 4 — спружына.