1. Паправіць, прывесці ў парадак адзенне і пад., пацягнуўшы ўніз. [Жэнька] глянула з замілаваннем на сваю ляльку Ганульку, якая спала побач з ёю, абцягнула на ёй сукенку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перары́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.
1. Разрыць, парыць лычом усё, многае. Свінні перарылі ўвесь агарод.
2.Разм. Раскідаць, перавярнуць што‑н. у пошуках чаго‑н.; перакапаць. Перарыць усе рэчы ў каморцы. □ На вакзале я быў затрыманы сышчыкамі, якія перарылі мой вучнёўскі чамадан.Танк.— Пуста! Я ж табе сказаў, што .. [Антон] напэўна павязе .. [паперы] з сабою, — нервова прашыпеў Громаў, калі яны перарылі ўвесь стол.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казёл, -зла м., в разн. знач. козёл;
◊ ахвя́рны к. — козёл отпуще́ния;
пусці́ць казла́ ў агаро́д — погов. пусти́ть козла́ в огоро́д;
як з казла́ малака́ — погов. как от козла́ молока́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́сніцы, ‑ніц; адз.няма.
1. Вароты ў двор або з двара ў агарод, у поле. Мы ўвайшлі ў двор — звыклы сабе сялянскі двор, з хлевушкамі, павеццю, весніцамі на прыгуменне.Чорны.Нямала было пасля.. весніц на чужых дварах, з якіх я выганяў штодня чужую жывёлу.Брыль.
2.Уст. Плот з варотамі ў канцы вёскі. Сонца ўжо звярнула з поўдня, калі з весніц вёскі.. паказалася чарада кароў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экску́рсія, ‑і, ж.
1. Наведванне (звычайна калектыўнае) чаго‑н., паездка, прагулка куды‑н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай. Экскурсія ў музей. □ Экскурсія закончылася, але нікому з вучняў не хацелася пакідаць завод — так тут усё было цікава, захапляюча.Рунец.
2.Разм. Група ўдзельнікаў такой паездкі, прагулкі, наведвання. І вось аднойчы, ужо сярод лета, на Манін агарод прыйшла цэлая экскурсія: старшыня калгаса, брыгадзіры і Іван Навумавіч.Якімовіч.
[Ад лац. excursus — вылазка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ачаро́т ’чарот’ (гом.Кіс., ЭШ, Ян., Федар.), ’зараснік трыснягу’ (слаўг., Яшкін), о́чэрэт (Бесар.), очару͡од ’трыснёг’ (Федар.), укр.очерет, рус.очерёт, о́черет, польск.дыял.oczeret (з усходнеславянскіх моў). Да чарот, гл. Фасмер, 3, 178. Трубачоў (Рем. терм., 247) і Мяркулава (Очерки, 48) узнаўляюць для праславянскага стану два варыянты слова čert і o(b)čert (да і.-е.*ker‑, у якім супалі дзве зыходныя асновы са значэннямі ’рэзаць’ і ’плясці). Карскі (1, 160) тлумачыць варыянтнасць чарот//ачарот як ладкі//аладкі, гарод//агарод і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарадзі́цьнесов., прям., перен. городи́ть;
◊ агаро́д г. — огоро́д городи́ть;
г. (вярзці́) глу́пства — нести́ (моло́ть) чушь;
гаво́рыць — гаро́дзіць, а на пра́ўду выхо́дзіць — погов. как бу́дто чушь, а на пове́рку выхо́дит — пра́вда
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
капа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што.
1. Размякчаць, рыхліць верхні слой глебы, аддзяляючы і падымаючы (лапатай, матыкай і пад.).
К. агарод.
2. Выкідваючы, выбіраючы зямлю, рабіць паглыбленне.
К. яму.
3. Выкопваць, даставаць што-н. з зямлі.
К. бульбу.
◊
Капаць яму — рыхтаваць пагібель, тварыць зло каму-н.
|| зак.вы́капаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Асвяжыць прытокам свежага паветра. Помню, неяк маці адчыніла акно, каб праветрыць хату, а.. [вавёрка] шась — ды на кусты ў агарод.Ляўданскі.// Асвяжыць, вынесшы на свежае паветра. Праветрыць адзенне.
2.перан.Разм. Даць магчымасць праветрыцца (у 2 знач.). Жанчына праплакала ўсю ноч, а пад раніцу, калі разгневаны і апантаны мукамі Клім выйшаў на вуліцу праветрыць галаву, забрала малога і пусцілася бегчы да цёткі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР БРЫГІ́ТАК,
помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны ў 1634—42 у Гродне па фундацыі К. і А.Весялоўскіх. Уключаў Благавешчанскі касцёл, жылы корпус, гасп. пабудовы (збярогся толькі лямус, гл. ў арт.Гродзенскія лямусы), мураваную агароджу з брамамі (захавалася часткова), сад, агарод, званіцу-капэлу (стаяла асобна, на другім баку вуліцы; знішчана ў 1960-я г.). Касцёл — аднанефавы 2-вежавы храм з паўцыркульнай апсідай. Гал. фасад мае стройную сіметрычную кампазіцыю з 3-часткавым дзяленнем па вертыкалі на цэнтр. плоскасць і 2 вуглавыя вежы. Ніжні ярус члянёны плоскімі пілястрамі з карынфскімі капітэлямі, прарэзаны дзвярным і аконным праёмамі. Над пілястрамі праходзіць антаблемент, фрыз якога аформлены манум.-дэкар. жывапісам у тэхніцы сграфіта. Гал. фасад завершаны аднолькавымі па вышыні атыкам, трохвугольным франтонам і 2-яруснымі дэкар. вежачкамі. Інтэр’ер вырашаны як адзіны аб’ём, перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках. Жылы корпус — прамавугольны ў плане 2-павярховы аб’ём з вял.унутр. дваром. На паўн. фасадзе захаваўся партал, аздоблены маст. тынкоўкай. Па перыметры будынка з боку двара праходзіць светлавы калідор з келлямі. Агароджа з брамай уяўляе сабой глухую цагляную атынкаваную сцяну, па вуглах якой былі невял. 6-гранныя вежы (захаваўся 1-ы ярус адной з іх). Агароджа мела 4 брамы (захаваліся 3 найб.манум. перад касцёлам). Зберагліся таксама брамы для пешага люду і праезная брама гасп. двара.
С.Г.Багласаў, Т.Р.Маліноўская.
Гродзенскі кляштар брыгітак. Галоўны фасад касцёла.