вонкавая шчыльная злучальнатканкавая абалонкавока, якая выконвае апорную і ахоўную функцыі. Непразрыстая, укрывае заднюю ч. вочнага яблыка, пярэдняя ч. ўкрыта кан’юнктывай і пераходзіць у празрыстую рагавіцу.
У С. існуюць шматлікія каналы, па якіх праходзяць сасуды і нервы (эмісарыі). Знутры да С. прылягае сасудзістая абалонка. З суседнімі ч. вочнай упадзіны С. звязана рыхлай і багатай сасудамі тканкай, якая забяспечвае рухомасць вочнага яблыка. Пярэднюю белую ч. С., бачную паміж павекамі, наз. бялком вока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭ́РЫІ (грэч. artēria),
крывяносныя сасуды, па якіх кроў рухаецца ад сэрца ва ўсе органы і часткі цела. Да артэрый належыць аорта і ўсе яе разгалінаванні, у т. л. самыя дробныя — артэрыёлы. Артэрыі нясуць кроў, багатую кіслародам (толькі лёгачныя накіроўваюць вянозную кроў ад сэрца ў лёгкія).
Сценкі артэрый маюць 3 абалонкі. Вонкавая злучальнатканкавая абалонка надае артэрыям трываласць і эластычнасць, што дае магчымасць ім вытрымліваць унутраны ціск, расшырацца і звужацца; багатая сасудамі і нервамі. Сярэдняя абалонка складаецца з эластычных валокнаў і гладкіх мышачных клетак, скарачэнне або расслабленне якіх рэгулюе дыяметр прасвету артэрый і, адпаведна, колькасць крыві, што падаецца да органа. Унутраная абалонка ўтворана эндатэліем і злучальнай тканкай, мае ўнутраную эластычную мембрану, што робіць сценкі больш трывалымі. Асобныя ствалы адной або некалькіх суседніх артэрый часта злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць анастамозы (больш дробныя артэрыі). Артэрыі, што не маюць анастамозаў, наз. канцавымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРА́ЛЬНАЕ ЦЕ́ЛА,
паводле акультных уяўленняў, тонкая энергетычная абалонка чалавечага цела, у якой матэрыялізуюцца пачуцці, жаданні і захапленні чалавека. Гл. таксама Астралогія, Астральныя культы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Schútzhüllef -, -n тэх. ахо́ўная абало́нка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
атмасфе́ра, -ы, ж.
1. Газападобная абалонка Зямлі і некаторых іншых планет.
Зямная а.
2.перан. Навакольныя ўмовы, абставіны, асяроддзе.
А. даверу.
А. дружбы і супрацоўніцтва.
3. Адзінка вымярэння ціску газаў.
Ціск у сто атмасфер.
|| прым.атмасфе́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слі́зісты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да слізі, з’яўляецца сліззю. Слізістае рэчыва.//Спец. Які змяшчае слізь, выдзяляе слізь. Слізістая сумка. Слізістыя залозы.
2.узнач.наз.слі́зістая, ‑ай, ж. Слізістая абалонка — тонкая, заўсёды накрытая сліззю абалонка, якая высцілае ўнутраную паверхню некаторых органаў чалавека і пазваночных жывёлін. Слізістая носа.
3. Пакрыты сліззю, слізкі. Слізістыя грыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cornea
[ˈkɔrniə]
n.
рагава́я абало́нка(во́ка) або́ рагаві́ца f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПЛАНЕТА́РНАЯ ТУМА́ННАСЦЬ,
абалонка з разрэджанага іанізаванага газу, якая акружае гарачы белы карлік і расшыраецца. Па знешнім выглядзе падобная на дыск планеты (адсюль назва).
Пры сцісканні ядра зоркі, якім заканчваецца стадыя чырвонага гіганта, яе вонкавыя слаі скідваюцца з вял. скорасцю і аддзяляюцца ад ядра. Паводле сучасных тэорый зорка з вугляродным ядром і масай 0,6—4 сонечныя масы ўтварае П.т. і пераўтвараецца ў белы карлік. Абалонка расшыраецца са скарасцямі да некалькіх тысяч метраў за секунду, паглынае ультрафіялетавае выпрамяненне цэнтр. зоркі і перавыпрамяняе яго ў бачнай частцы спектра праз флуарэсцэнцыю. Стадыя П.т. доўжыцца да 50 тыс. гадоў. Гл. таксама Туманнасці галактычныя.