іудзе́й,

гл. іудзеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іудзе́і, ‑яў; адз. іудзей, ‑я, м.; іудзейка, ‑і, ДМ ‑дзейцы; мн. іудзейкі, ‑дзеек; ж.

Першапачаткова жыхары Іудзеі, пазней яўрэі наогул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыд уст. ’яўрэй’ (Нас.). Рус., укр., балг., макед. жыд, польск. żyd, в.-луж., чэш., славац., славен. žid, н.-луж. žyd, серб.-харв. жи̏д ’тс’. Ст.-слав. жидовинъ ’яўрэй, іудзей’. Ст.-рус. жидъ (XII ст.), ст.-бел. жидъ (Скарына). Агульнаслав. (да IX ст., ці прасл.?) запазычанне са ст.-італ. giudio < лац. iudaeus < грэч. ἰουδαῖος. Фанетычна ži‑ < žu‑. Фасмер, 2, 53 (з літ.); Махэк₂, 727; Эрну-Мейе, 326.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)