і́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́сты і́стая і́стае і́стыя
Р. і́стага і́стай
і́стае
і́стага і́стых
Д. і́стаму і́стай і́стаму і́стым
В. і́сты (неадуш.)
і́стага (адуш.)
і́стую і́стае і́стыя (неадуш.)
і́стых (адуш.)
Т. і́стым і́стай
і́стаю
і́стым і́стымі
М. і́стым і́стай і́стым і́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Гармані́сты ’гарманіст’ (Шат., Касп., Сцяшк.). Параўн. рус. гармони́ст. Да гармонь (гл.). Цікавым тут з’яўляецца словаўтваральны тып на істы, які, паводле Мартынава (Лекс. балтызмы, 25), узнік на аснове суфікса катэгорыі nomina agentis ‑tajь з далейшым упадабленнем да суфіксацыі прыметнікаў на істы (сляды балтыйскага ўплыву, паводле Мартынава, тут носяць вельмі апасродкаваны характар). У літаратурнай мове — гарманіст (БРС, таксама Сцяшк.); параўн. і рус. гармони́ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выганя́сты, выго́ністы ’гонкі, выносны’ (Янк. III). Ад выганя́ць ’хутка расці’ (да гнаць), суфіксацыя я́сты, і́сты, характэрная для ўтварэння якасных прыметнікаў, часцей ад назоўнікаў; параўн. чэш. паралель výhon ’расток, адростак’, vyhnati ’выпусціць расток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыса́дзісты ’невысокага росту, але шыракаплечы, моцнага складу; нізкі, але шырокі, тоўсты’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Стан.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), прыся́дзісты, прыся́дзістый ’каржакаваты, каранасты’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ), пріся́дзістый ’прыземісты, але шыракаплечы, моцны’ (Бяльк.). Укр. приса́дистий ’тс’, рус. приса́дистый ’тс’, польск. przysadzisty ’нізкі і тоўсты’. Ад прысадзіць ’пасадзіць бліжэй да каго- ці чаго-небудзь’, тут, відаць, ’бліжэй да зямлі’ (гл.) з суф. істы. Банькоўскі (2, 948) звязвае з przysada ’дадатак’ і ’адклады тлушчу на клубах’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)