Істры́ць ’вастрыць’ (Нас., Юрч. Сін., Сл. паўн.-зах.); параўн. рус. смал. истри́ть ’вастрыць’, и́стра ’працэс вастрэння нажоў, тапароў’ (Дабр.). Гл. вастрыць, востры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Найстры́ць ’навастрыць’, найстрыны ’навостраны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Паводле Карскага (1, 159), вытворнае ад істрыць (гл.): у гаворках, якія ведаюць на месцы о ненаціскнога ў пэўных складах ы, пачатковае о ненаціскное ў некаторых словах змяняецца ў і, паколькі ы ў пачатку слоў не сустракаецца: спяць, ігарод, ігурец, імбарь — усе прыклады з паўночнага Усходу Беларусу дзе і фактычна не на месцы o, а замяніла рэдукаваны галосны, які з’явіўся на яго месцы. Аднак фіксацыя найстрыць на захадзе ставіць пад сумненне такое тлумачэнне. Магчыма, тут уплыў форм тыпу войстры, гойстры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)