Іспо́д ’ніз’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), ’дно (падлога) у печцы’ (Гарэц., Касп.), ’ніжняя частка якой-н. пасудзіны’ (Нас. Доп.), іспо́т ’под’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. и́спо́д ’падкладка адзення’, ’ніз’, ’дно чаго-н.’, ’чарэнь’, ’падлога’. Ст.-рус. исподъ ’ніз’, ’выварат, спод’, ’адваротны бок якой-н. рэчы’, ’ніжняе адзенне, бялізна’, исподь ’ніз’ адзначана з XI ст. (першая фіксацыя ў Ізборніку Святаслава 1076 г.). Утворана шляхам зрашчэння складанага прыназоўніка из (ис) — подъ у ст.-рус. мове. Гл. спод, ісподні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іспо́дак ’сподак’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’ніжняя частка малой пасудзіны’ (Нас.). Утворана ад іспод (гл.) з суф. ‑ак. Гл. сподак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іспо́дні ’ніжні’ (Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’ніжні, нацельны’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. і уст. испо́дний ’ніжні, нацельны’. Ст.-слав. исподьн҄ь ’ніжні’, ст.-рус. исподнии ’ніжні, нацельны’. Прыметнік, вытворцы з суф. ‑ьнъ ад исподъ (гл. іспод). Гл. сподні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спод ‘ніз, ніжняя частка чаго-небудзь; бок прадмета, процілеглы яго верху; дно чаго-небудзь; адваротны бок (тканіны, аркуша і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., ТС), ‘под печы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘падэшва’, ‘насціл’ (Сл. ПЗБ), ‘з-пад’ (ТС), ‘ніц, адваротны бок тканіны’ (Гарэц.), спо́дак ‘ніз’ (Нас.), сюды ж спо́дні ‘ніжні’ (Нас.), ‘ісподні, нацельны’ (Байк. і Некр.), сподо́ве ‘ніжні слой сена, саломы ў стагу, скірдзе’ (Сл. Брэс.). Укр. спід, спо́ду, рус. испо́д, стараж.-рус. исподъ, польск. spód, в.-луж. spod. З *jьzpodъ ад прасл. *jьz ‘з’ і *podъ (гл. под); Борысь, 570. Гл. іспод; сюды ж спо́дкі, спо́дка ‘вязаныя рукавіцы’ (Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.), гл. таксама ісподка, іспо́дні (дыял. спо́нні, спуо́дні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)