іншазе́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Чалавек з іншай краіны; чужаземец.

|| ж. іншазе́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншазе́мец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іншазе́мец іншазе́мцы
Р. іншазе́мца іншазе́мцаў
Д. іншазе́мцу іншазе́мцам
В. іншазе́мца іншазе́мцаў
Т. іншазе́мцам іншазе́мцамі
М. іншазе́мцу іншазе́мцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іншазе́мец, -мца м. иностра́нец; инозе́мец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іншазе́мец, ‑мца, м.

Чалавек з іншай краіны; чужаземец. Кожнаму іншаземцу, які трапляе ў Японію, мімаволі кідаюцца ў вочы шматлікія сады з карлікавых дрэў. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужазе́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Чалавек з чужой краіны; іншаземец.

|| ж. чужазе́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншазе́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Жан. да іншаземец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гувернёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Выхавацель дзяцей у сям’і, звычайна іншаземец.

|| прым. гувернёрскі, -ая, -ае.

|| ж. гуверна́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так; прым. гуверна́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

инозе́мец уст. чужазе́мец, -мца м., іншазе́мец, -мца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іншакраі́нец, ‑нца, м.

Чужаземец, іншаземец. Першае, што заўважае іншакраінец, які ўступае на амерыканскую зямлю, — гэта рэклама. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гувернёр, ‑а, м.

Выхавальнік у буржуазных і дваранскіх сем’ях, звычайна іншаземец, якога наймалі для выхавання хлопчыкаў і першапачатковага навучання грамаце.

[Фр. gouverneur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)