інтэлектуа́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Інтэлектуальны чалавек.

|| ж. інтэлектуа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэлектуа́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэлектуа́л інтэлектуа́лы
Р. інтэлектуа́ла інтэлектуа́лаў
Д. інтэлектуа́лу інтэлектуа́лам
В. інтэлектуа́ла інтэлектуа́лаў
Т. інтэлектуа́лам інтэлектуа́ламі
М. інтэлектуа́ле інтэлектуа́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэлектуа́л м. интеллектуа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэлектуа́л, ‑а, м.

Пра чалавека з высока развітым інтэлектам, а таксама пра чалавека разумовай працы. [Каладкевіч] — чалавек-легенда, інтэлектуал, важак, асоба ў самым высокім сэнсе гэтага слова. Мехаў. Нідзе ва ўсім.. горадзе так не ішлі кнігі і часопісы, як у гэтым інстытуце. «У нас — інтэлектуалы», — з гордасцю сказаў прарэктар. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

интеллектуа́л інтэлектуа́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)