інтры́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтры́га інтры́гі
Р. інтры́гі інтры́г
Д. інтры́зе інтры́гам
В. інтры́гу інтры́гі
Т. інтры́гай
інтры́гаю
інтры́гамі
М. інтры́зе інтры́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

інтры́га, -і, ДМы́зе, мн. -і, -ры́г, ж.

1. Скрытыя шкодныя дзеянні для дасягнення чаго-н.; нагаворы.

Весці інтрыгу супраць каго-н.

2. Развіццё галоўнага дзеяння ў рамане, драме (кніжн.).

Складаная, заблытаная і.

3. Любоўная сувязь.

Любоўная і.

|| памянш. інтры́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтры́га ж., в разн. знач. интри́га;

ве́сці ~гі су́праць каго́е́будзь — вести́ интри́ги про́тив кого́-л.;

у гэ́тым рама́не заблы́таная і. — в э́том рома́не запу́танная интри́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтры́га, ‑і, ДМ ‑рызе, ж.

1. звычайна мн. (інтры́гі, ‑рыг). Скрытыя непрыстойныя дзеянні з мэтай нашкодзіць каму‑, чаму‑н.; нагаворы, падкопы. Інтрыгі міжнароднай рэакцыі. □ Не менш бязлітасна зрабіла, эксплуатавала сялян і гарадскі люд духавенства, пускаючы ў ход побач з грубым насіллем усякага роду падман, подкуп, шпіянаж, інтрыгі. Алексютовіч.

2. Сюжэтная лінія ў мастацкім творы, для якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння. У бытавой драме і камедыі Галубок здзіўляў жывасцю дзеяння, дынамічнасцю і майстэрствам інтрыгі. Гіст. бел. сав. літ.

3. Нядоўгая любоўная сувязь. Любоўная інтрыга.

[Фр. intrigue.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інтры́га. Запазычанне з франц. intrigue, якое ўзыходзіць да лац. intricare ’заблытваць’. Для беларускай крыніцай можа быць польская ці руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай (першая фіксацыя 1710 г., Біржакова, Очерки, 364), відаць, праз польскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́верза, -ы, мн. -ы, -верз і -аў, ж. (разм.).

Інтрыга, падкопы.

Падстроіць яму каверзу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

интри́га інтры́га, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́иски падко́пы, -паў ед. нет; (интриги) інтры́гі, -ры́г, ед. інтры́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́верза, ‑ы, ж.

Разм. Інтрыга, падкопы. — Сёй-той імкнуўся націснуць на ваш калгас, даўшы палёгку другім, вы думаеце выпадкова? — Для мяне важней было перш уладкаваць неадкладныя справы ў калгасе, чым заняцца каверзамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́верзаінтрыга, падколы’ (БРС, ТСБМ). Статус літар. слова няясны (ТСБМ цытуе Хадкевіча), выглядае русізмам. У гаворках адзначана анкетай Жакавай (гл. каверзня). Магчыма, яно вядома больш шырока. У формах каверзь ’лухта’, каверза ’паклёп, брахня’ слова сустракаецца ў Вілейскім р‑не.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)