інсты́нкт
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
інсты́нкт |
інсты́нкты |
| Р. |
інсты́нкту |
інсты́нктаў |
| Д. |
інсты́нкту |
інсты́нктам |
| В. |
інсты́нкт |
інсты́нкты |
| Т. |
інсты́нктам |
інсты́нктамі |
| М. |
інсты́нкце |
інсты́нктах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
інсты́нкт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. Прыроджаная здольнасць рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на змены ўнутранага або знешняга асяроддзя.
І. самазахавання.
2. Падсвядомае прадчуванне чаго-н., унутранае чуццё.
Мацярынскі і.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інсты́нкт, -ту м., в разн. знач. инсти́нкт;
і. самазахава́ння — инсти́нкт самосохране́ния;
мацяры́нскі і. — матери́нский инсти́нкт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
інсты́нкт, ‑у, М ‑кце, м.
1. Прыроджаная здольнасць жывёльных арганізмаў рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на змены ўнутранага або знешняга асяроддзя. Інстынкт самазахавання. □ Працуючы над складанымі пабудовамі і ўмела рэгулюючы ўзровень вады, бабёр кіруецца не розумам, а прыроджаным інстынктам. В. Вольскі.
2. Неўсвядомленая цяга, імкненне да чаго‑н. Мацярынскі інстынкт.
3. перан. Чуццё; прадчуванне чаго‑н. З нейкага інстынкту дванаццацігадовая жанчына адразу прачнулася. Чорны. Інстынкт падказваў мне, што юнак збольшага ведае мяне. Кулакоўскі. І, разгубленая, збянтэжаная, кіруючыся хутчэй не розумам, а жаночым інстынктам, Вера Андрэеўна вырашыла мяняць тактыку. Арабей.
[Ад лац. instinctus — пабуджэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Інсты́нкт ’неўсвядомленая цяга, імкненне да чаго-н.’, ’чуццё, прадчуванне чаго-н.’ (ТСБМ), инсты́кт ’унушэнне’, ’цяга, унутранае пабуджэнне’ (Нас.). Ст.-бел. инстинктъ, инстиктъ, инстынктъ ’пабуджэнне, чуццё’ (1620 г.) (Булыка, Лекс. запазыч., 136; Гіст. лекс., 108). Запазычанне з лац. instinctus ’пабуджэнне’ праз польск. instynkt (XVII ст.). Рус. инсти́нкт у XVIII ст. праз нямецкую (Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 87). Памылковае дапушчэнне аб запазычанні з рус. у пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 252, 272; Крукоўскі, Уплыў, 77), паколькі слова зафіксавана ў ст.-бел. мове і лексікаграфічных крыніцах XIX ст., аднак замацаванне слова ў навуковай тэрміналогіі адбылося, безумоўна, пад рускім уплывам; параўн. таксама націск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
самазахава́нне, -я, н.
Імкненне захаваць сваё жыццё, засцерагчы сябе ад небяспекі.
Інстынкт самазахавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
инсти́нкт інсты́нкт, -ту м.;
инсти́нкт самосохране́ния інсты́нкт самазахава́ння;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самазахава́нне ср. самосохране́ние;
інсты́нкт ~ння — инсти́нкт самосохране́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ста́дны, -ая, -ае.
1. Які жыве гуртам, уласцівы гурту.
С. характар жыцця першабытных людзей.
С. інстынкт.
2. перан. Заснаваны на несвядомым падпарадкаванні гурту, большасці.
Стаднае пачуццё.
|| наз. ста́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самосохране́ние самазахава́нне, -ння ср.;
инсти́нкт самосохране́ния інсты́нкт самазахава́ння.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)