інстру́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Звод правіл, якія ўстанаўліваюць парадак і спосаб ажыццяўлення, выканання чаго-н. або паслядоўнасці.

І. па тэхніцы бяспекі.

Даваць інструкцыі.

|| прым. інструкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інстру́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інстру́кцыя інстру́кцыі
Р. інстру́кцыі інстру́кцый
Д. інстру́кцыі інстру́кцыям
В. інстру́кцыю інстру́кцыі
Т. інстру́кцыяй
інстру́кцыяю
інстру́кцыямі
М. інстру́кцыі інстру́кцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інстру́кцыя ж. инстру́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інстру́кцыя, ‑і, ж.

1. Кіруючыя ўказанні, падрабязныя настаўленні. Гэта быў нават не даклад, а хутчэй інструкцыя: што рабіць камуністам і камсамольцам у гэтыя дні па вёсках, занятых гітлераўцамі. Лынькоў.

2. Даведачнае выданне ў выглядзе брашуры або лістоўкі, якое змяшчае ўказанні па рэгуляванню грамадскай ці вытворчай дзейнасці або правілы карыстання прамысловым вырабам. Інструкцыя па ўкладанню слоўніка. Інструкцыя да тэлевізара. Рабіць па інструкцыі. □ Мы перачытвалі інструкцыю, мянялі шчоткі і ледзь не спалілі матор. Жычка.

[Ад лац. instructio — наказ, настаўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інстру́кцыя. Запазычанне з лац. instructio ’настаўленне’ праз польскае пасрэдніцтва. Ст.-бел. инструкция, инструкцыя ’інструкцыя, настаўленне’ (1522 г.), як і рус. инструкция (XVII ст.), са ст.-польск. instrukcyja (Булыка, Лекс. запазыч., 30; Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 89). Меркаванне аб перапынку ва ўжыванні слова і паўторным запазычанні з рускай (як Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. лекс., 233) неабгрунтаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

настаўле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. настаўляць².

2. Інструкцыя.

Воінскае н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

инстру́кция інстру́кцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

райвыканко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да райвыканкома. Райвыканкомаўскі будынак. Райвыканкомаўская інструкцыя. // Які працуе ў райвыканкоме. Райвыкачкомаўскі работнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настаўле́нне, ‑я, н.

1. Павучанне, настойлівая парада. Бацькоўскае настаўленне. □ — Не лезь ты са сваімі настаўленнямі, — агрызнуўся, але без злосці Ваўчок. Хадкевіч. // Парада, якая што‑н. растлумачвае. Вася Захараўна дае апошнія настаўленні, як абыходзіцца з дзіцем. Сабаленка.

2. Інструкцыя. Настаўленне па вайсковай справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́каватка ’ручка касы’ (Сцяшк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лук 1 (гл.) і рукава́тка (з рукая́тка) ’кассё’ (Сл. ПЗБ). Аналагічна рус. наўг. лу́кове́дь ’задняя частка сахі — драўляны, трохі прагнуты брус, які раздвойваецца ўніз’. Параўн. і чэш. rukověť, rukojeť ’інструкцыя’, ’ручка, дзяржальня’, rukovítko ’ручка сахі’ < прасл. róko‑jętь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)