індывідуалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які праяўляе індывідуалізм у поглядах, паводзінах.

|| ж. індывідуалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. індывідуалі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індывідуалі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. індывідуалі́ст індывідуалі́сты
Р. індывідуалі́ста індывідуалі́стаў
Д. індывідуалі́сту індывідуалі́стам
В. індывідуалі́ста індывідуалі́стаў
Т. індывідуалі́стам індывідуалі́стамі
М. індывідуалі́сце індывідуалі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

індывідуалі́ст м. индивидуали́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

індывідуалі́ст, ‑а, М ‑спе, м.

Чалавек, які праяўляе індывідуалізм у паводзінах, поглядах. Ён, гэты Лубіновіч, як той індывідуаліст, жыве на востраве. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

индивидуали́ст індывідуалі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

індывідуалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да індывідуаліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звышчалаве́к, ‑а; мн. звышчалавека ‑аў; м.

У рэакцыйнай філасофіі — чалавек вялікай сілы волі, прызваны кіраваць; індывідуаліст, які ставіць сябе вышэй за грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыпо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. толькі мн. (антыпо́ды, ‑аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара.

2. перан. Людзі, групы людзей і пад., якім уласцівы процілеглыя погляды, якасці, густы. Ваця.. па сутнасці такі ж індывідуаліст-мешчанін, як і яго антыподы ў творы. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)