і́мпульс, -у, м.

1. Унутраны штуршок, пабуджэнне, інтэлектуальны або эмацыянальны стымул, што выклікае якое-н. дзеянне.

2. Вектарная фізічная велічыня, колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго хуткасць (спец.).

І. да творчай працы.

|| прым. і́мпульсны, -ая, -ае.

Імпульснае выпрамяненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́мпульс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. і́мпульс і́мпульсы
Р. і́мпульсу і́мпульсаў
Д. і́мпульсу і́мпульсам
В. і́мпульс і́мпульсы
Т. і́мпульсам і́мпульсамі
М. і́мпульсе і́мпульсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

і́мпульс, -су м., в разн. знач. и́мпульс;

у яго́ няма́ ~су да — тво́рчай пра́цы у него́ нет и́мпульса к тво́рческой рабо́те;

і. ру́ху — и́мпульс движе́ния;

○ нерво́вы і. — не́рвный и́мпульс;

электры́чны і. — электри́ческий и́мпульс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

і́мпульс, ‑у, м.

1. Унутраны штуршок да якога‑н. дзеяння; пабуджэнне, пабуджальная прычына. Ахтан асцярожна заўважыў: — У навуковай рабоце часамі важна бывае даць імпульс, калі хочаце, падаць прыклад... Алешка.

2. Колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго скорасць.

•••

Нервовы імпульс — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.

Электрычны імпульс — імгненны адзінкавы скачок току або напружання ў электрычным ланцугу.

[Лац. impulsus — удар, штуршок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́ха-і́мпульс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́ха-і́мпульс рэ́ха-і́мпульсы
Р. рэ́ха-і́мпульсу рэ́ха-і́мпульсаў
Д. рэ́ха-і́мпульсу рэ́ха-і́мпульсам
В. рэ́ха-і́мпульс рэ́ха-і́мпульсы
Т. рэ́ха-і́мпульсам рэ́ха-і́мпульсамі
М. рэ́ха-і́мпульсе рэ́ха-і́мпульсах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

медыя́тар

‘рэчыва, якое перадае нервовы імпульс у жывёльным арганізме’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. медыя́тар
Р. медыя́тара
Д. медыя́тару
В. медыя́тар
Т. медыя́тарам
М. медыя́тары

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

и́мпульс в разн. знач. і́мпульс, -су м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

волево́й валявы́;

волево́й и́мпульс валявы́ і́мпульс;

волево́й челове́к валявы́ чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Пахоп, пахопам ’спешна’, ст.-бел. похопъ ’ахвота, жаданне’ (1538) запазычана са ст.-польск. pochop ’імклівасць’, ’руплівасць, ахвота, жаданне’, ’пачатак’, ’імпульс’, ’пачынанне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Аналагічна пахопна ’похапкам, спешна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; КТС — Сагановіч) з польск. pochopnie, pochopno ’хутка, лёгка, кемліва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

побуди́тель (стимул) сты́мул, -лу м.; (импульс) і́мпульс, -су м.; (мотив) маты́ў, -ты́ву м.; пабуджа́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)