імплантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Правесці (праводзіць) хірургічную аперацыю ўжыўлення ў тканкі чужых арганізму матэрыялаў (біялагічна неактыўных металаў, пластмас і пад.) або перасадкі органа, тканкі, а таксама ўкаранення зародка ў матку.

І. штучны клапан сэрца.

І. зуб, хрусталік.

|| наз. імпланта́цыя, -і, ж.; прым. імплантацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імплантава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. імпланту́ю імпланту́ем
2-я ас. імпланту́еш імпланту́еце
3-я ас. імпланту́е імпланту́юць
Прошлы час
м. імплантава́ў імплантава́лі
ж. імплантава́ла
н. імплантава́ла
Загадны лад
2-я ас. імпланту́й імпланту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час імпланту́ючы

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)