ілюзіяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Эстрадна-цыркавы артыст, які паказвае складаныя фокусы, часта з прымяненнем спецыяльнай апаратуры.

|| ж. ілюзіяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. ілюзіяні́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ілюзіяні́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ілюзіяні́ст ілюзіяні́сты
Р. ілюзіяні́ста ілюзіяні́стаў
Д. ілюзіяні́сту ілюзіяні́стам
В. ілюзіяні́ста ілюзіяні́стаў
Т. ілюзіяні́стам ілюзіяні́стамі
М. ілюзіяні́сце ілюзіяні́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ілюзіяні́ст м., в разн. знач. иллюзиони́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ілюзіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік ілюзіянізму (у 1 знач.).

2. Цыркавы і эстрадны артыст, які валодае майстэрствам ілюзіянізму (у 2 знач.); фокуснік. Дакладна і без напружання выступаў з запаленымі цыгарамі ілюзіяніст. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

иллюзиони́ст ілюзіяні́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)