ілюзо́рны, -ая, -ае.

1. гл. ілюзія.

2. Створаны ілюзіяй; уяўны, несапраўдны.

Ілюзорныя спадзяванні.

|| наз. ілюзо́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ілюзо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ілюзо́рны ілюзо́рная ілюзо́рнае ілюзо́рныя
Р. ілюзо́рнага ілюзо́рнай
ілюзо́рнае
ілюзо́рнага ілюзо́рных
Д. ілюзо́рнаму ілюзо́рнай ілюзо́рнаму ілюзо́рным
В. ілюзо́рны (неадуш.)
ілюзо́рнага (адуш.)
ілюзо́рную ілюзо́рнае ілюзо́рныя (неадуш.)
ілюзо́рных (адуш.)
Т. ілюзо́рным ілюзо́рнай
ілюзо́рнаю
ілюзо́рным ілюзо́рнымі
М. ілюзо́рным ілюзо́рнай ілюзо́рным ілюзо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ілюзо́рны иллюзо́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ілюзо́рны, ‑ая, ‑ае.

Створаны скажоным уяўленнем, заснаваны на ілюзіях; уяўны, несапраўдны. Ілюзорныя мары. Ілюзорнае шчасце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілю́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў.

Аптычная і.

2. перан. Надзея на што-н., пазбаўленая рэальных падстаў; мара.

Цешыць сябе ілюзіямі.

3. Праграмны нумар ілюзіяніста (спец.).

|| прым. ілюзо́рны, -ая, -ае (да 1 знач.) і ілюзі́йны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Ілюзорны падман пачуццяў.

Ілюзійная праграма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

иллюзо́рный ілюзо́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мінаві́цы (мн.) ’кружны шлях’ (Кліх), ’наўкол, кругом’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. manowiec, manowisko ’бездарожжа’, ’невядомы, ілюзорны пераход’, ’пабочная памылковая дарога’. Да мана́, падма́н (гл.). Пачатковае мі‑ (замест ма‑) пад уплывам абміну́цца, міну́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)