ілжэнаву́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ілжэнаву́ка
Р. ілжэнаву́кі
Д. ілжэнаву́цы
В. ілжэнаву́ку
Т. ілжэнаву́кай
ілжэнаву́каю
М. ілжэнаву́цы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ілжэнаву́ка ж. лженау́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ілжэнаву́ка і лжэнаву́ка, ‑і, ДМ ‑вуцы, ж.

Тое, што не з’яўляецца сапраўднай навукай, але выдаецца за яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лжэнаву́ка,

гл. ілжэнавука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лженау́ка ілжэнаву́ка, -кі ж., (после гласных) лжэнаву́ка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ілжэ... і (пасля галосных) лжэ...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які ўтрымлівае хлусню, няпраўду; памылковы, няправільны, напр.: ілжэнавука, ілжэмастацтва, ілжэтэорыя;

2) уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр.: ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога;

3) які лжэ, хавае ісціну, напр.: ілжэсведка, ілжэсведчанне;

4) у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр.: ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)