ілжы́ва нареч.

1. лжи́во;

2. ло́жно;

1, 2 см. ілжы́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лжесвиде́тельствовать несов. ілжы́ва (лжы́ва) све́дчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прышы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е; -шы́ты; зак., што.

1. Шыючы, прымацаваць.

П. гузік.

2. Прымацаваць, прыбіць (спец.).

П. дошку.

3. перан., каму. Ілжыва прыпісаць што-н., абвінаваціць у чым-н. (разм., неадабр.).

П. справу.

|| незак. прышыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прышыва́нне, -я, н. і прышы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́жно нареч.

1. (неверно) няпра́вільна; (ошибочно) памылко́ва;

2. (фальшиво) непраўдзі́ва, фальшы́ва; (притворно) прытво́рна; (лживо) ілжы́ва, (после гласных) лжы́ва, хлуслі́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прышы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., каго-што.

1. Шыючы, прымацаваць. Прышыць гузік. □ — Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы. Брыль. [Тамаш:] — Што ж ты без каўняра ходзіш, скажы, няхай табе дома прышыюць. Чорны.

2. Спец. Прымацаваць, прыбіць. Прышыць рэйкі да шпалаў.

3. перан.; што каму. Разм. груб. Несправядліва, ілжыва прыпісаць што‑н., абвінаваціць у чым‑н. — Гэта была памылка, пан афіцэр. Я чалавек маленькі. Мне спрабавалі прышыць тое, чаго я не рабіў. Навуменка. [Станавому прыставу] не падабаецца, што Анцыпік учашчае да Ганны Карлаўны, і ён хоча прышыць настаўніку некаторую долю крамолы. Колас.

4. Разм. Груб. Забіць. [Валенда:] — Дзядок гэты, што тады.. Савецкую ўладу лаяў, — во хто выдаў. Не далі вы мне тады контру гэту прышыць. Асіпенка.

•••

Прышый кабыле хвост — пра каго‑, што‑н. лішняе, непатрэбнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)