ізалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з навакольным асяродцзем; аддзяліць (аддзяляць) ад чаго-н.

І. хворага.

І. злачынца.

2. Пакрыць ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

І. электрычны провад (ад другіх праваднікоў).

|| наз. ізаля́цыя, -і, ж. і ізалява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізалява́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ізалю́ю ізалю́ем
2-я ас. ізалю́еш ізалю́еце
3-я ас. ізалю́е ізалю́юць
Прошлы час
м. ізалява́ў ізалява́лі
ж. ізалява́лі
ізалява́ла
н. ізалява́ла
Загадны лад
2-я ас. ізалю́й ізалю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ізалю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ізалява́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ізалю́ю ізалю́ем
2-я ас. ізалю́еш ізалю́еце
3-я ас. ізалю́е ізалю́юць
Прошлы час
м. ізалява́ў ізалява́лі
ж. ізалява́ла
н. ізалява́ла
Загадны лад
2-я ас. ізалю́й ізалю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ізалява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ізалява́ць сов. и несов., в разн. знач. изоли́ровать;

і. хво́рага — изоли́ровать больно́го;

і. ка́бель — изоли́ровать ка́бель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.

1. Адасобіць (адасабляць), аддзяліць (аддзяляць) ад навакольнага асяроддзя, абставін, умоў і пад. Дзверы не адчыняліся. Аўтаматычныя рэле пасля ўдару герметычна ізалявалі бібліятэку ад астатніх памяшканняў. Шыцік.

2. Змясціць (змяшчаць) асобна, пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з кім‑н. Ізаляваць злачынца. □ Пакуль хвароба не пашыралася, трэба было тэрмінова ізаляваць усіх хворых і зрабіць у хатах дэзінфекцыю. Шамякін. — Я вас не арыштоўваў, а толькі ізаляваў на некаторы час. Чарнышэвіч.

3. Пакрыць ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваць электрычны провад.

[Ад фр. isoler.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ізалява́ць. Праз польск. izolować з франц. isoler, якое ўзыходзіць да вульг.-лац. isula < лац. insula ’востраў’. SWO 319; Шанскі, 2, I, 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изоли́ровать сов. и несов. ізалява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізаля́цыя, -і, ж.

1. гл. ізаляваць, ізалявацца.

2. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць электрычныя правады і іншыя праваднікі энергіі (спец.).

Провад з двайной ізаляцыяй.

|| прым. ізаляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізалява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ізаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаізалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак. і незак.

Ізаляваць самога (саміх) сябе ад каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)