ідалапакло́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пакланяецца ідалам (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідалапакло́ннік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ідалапакло́ннік ідалапакло́ннікі
Р. ідалапакло́нніка ідалапакло́ннікаў
Д. ідалапакло́нніку ідалапакло́ннікам
В. ідалапакло́нніка ідалапакло́ннікаў
Т. ідалапакло́ннікам ідалапакло́ннікамі
М. ідалапакло́нніку ідалапакло́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ідалапакло́ннік м. идолопокло́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ідалапакло́ннік, ‑а, м.

Той, хто пакланяецца ідалам (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

язы́чнік, ‑а, м.

Паслядоўнік язычніцтва; ідалапаклоннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

идолопокло́нник рел. ідалапакло́ннік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Балвохва́льство ’ідаласлужэнне’ (Нас.). Ст.-бел. балвохвалство, балвофалство (Нас. гіст., Булыка, Запазыч.), Бярында, 208: болвохва́лство. Ст.-укр. балвохвалство, балвофалство ’тс’. Запазычанне з польск. bałwochwalstwo ’тс’. Параўн. таксама ст.-бел. (Бярында, 208) болвохвалца ’ідалапаклоннік’, таксама балвохвалца (Булыка, Запазыч.), ст.-укр. балвохвалца, балвофалца < польск. bałwochwalca (а гэта з bałwanochwalca, Брукнер, 12–13). Цімчанка, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́дал ’язычаскае бажаство; прадмет абажання або нізкапаклонства; нягоднік’ (ТСБМ), ’чорт, д’ябал’ (Нас., Касп., Шат.), і́дыл ’чорт’ (Бяльк.), і́дальшчына ’недарэчнасць, чартаўшчына’ (Нас.); параўн. рус. и́дол ’ідал, балван’ (Даль), смал. ’лаянка’, и́долыццна ’недарэчнасць’, укр. і́дол ’аб недарэчным, дурным або бяздушным чалавеку’, и́дал ’ідал, чорт’ (Грынч.). Ст.-бел. идолъ ’язычаскае бажаство’ (Скарына; Гіст. лекс., 121) < ст.-рус. идолъ ’язычаскае бажаство’ (XI ст., Сразн.), ’лаянка’ (XVII ст.) < ст.-слав. идолъ ’бажок, кумір’. Першакрыніца: грэч. εἴδωλον ’вобраз, падабенства, малюнак’. Фасмер, 2, 117; Шанскі, 2, I, 14. Ідалапакло́ннік, ідалапакло́нства — паўкалькі грэч. εἰδωλολάτρης, εἰδωλολατρεία. Шанскі, там жа, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)