ячэ́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, ячэ́ек, ж.

1. Паглыбленне, дзірачка і пад. (у цэлай сістэме падобных).

Ячэйка сотаў.

2. Невялікая арганізацыйная група, дробная адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. аб’яднання або грамадскай арганізацыі.

Сям’я — пярвічная я. грамадства.

Падпольная я.

3. Невялікі акоп для аднаго стралка (спец.).

Агнявая я.

|| прым. ячэ́йкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ячэ́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ячэ́йка ячэ́йкі
Р. ячэ́йкі ячэ́ек
Д. ячэ́йцы ячэ́йкам
В. ячэ́йку ячэ́йкі
Т. ячэ́йкай
ячэ́йкаю
ячэ́йкамі
М. ячэ́йцы ячэ́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ячэ́йка ж., в разн. знач. яче́йка;

парты́йная я. — парти́йная яче́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ячэ́йка, ‑і, ДМ ячэйцы; Р мн. ячэек; ж.

1. Паглыбленне, адтуліна (у цэлай сістэме падобных), кожнае асобнае звяно ў чым‑н. Ячэйкі сотаў. Зубныя ячэйкі. □ — У кожнай культурнай канюшні.. павінны быць.. ячэйкі на кожнага каня. Мележ.

2. Невялікая арганізацыйная група; адзінка, якая ўваходзіць у склад якога‑н. буйнога аб’яднання. [Лютынскі:] Я хачу да якой-небудзь вытворчай ячэйкі прымацавацца. Крапіва. Аднойчы да члена падпольнай ячэйкі Ільі Паша звярнуліся з прапановай паставіць у яго хаце друкарскі станок. Карпюк. Успомнім хоць бы гады Вялікай Айчыннай вайны, калі савецкая сям’я, як маленькая ячэйка вялікай Савецкай Радзімы, была падвергнута суроваму выпрабаванню. «Беларусь». // Уст. Пярвічная арганізацыя якога‑н. таварыства, саюза. У школе ўсё жыццё пачало кружыцца наўкола ячэйкі. Галавач. Увечары ў хаце адной дзяўчыны, што жыла са старой маці, сабралася ўпотай восем чалавек: пяць хлопцаў і трое дзяўчат — вясковая ячэйка. Хадкевіч.

3. Адзіночны стралковы акоп. Былі таксама ячэйкі для стралкоў. Кулакоўскі. Пад дрэвамі, пад кустамі былі ячэйкі-акопчыкі. Ермаловіч.

•••

Камсамольская ячэйка — назва пярвічнай арганізацыі ВЛКСМ да 1934 г.

Партыйная ячэйка — назва пярвічнай арганізацыі ВКП (б) да 1934 г.

Ячэйка памяці — састаўная частка збіральніка запамінальнага блока; элемент памяці вылічальнай машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярві́чны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца першым, пачатковым звяном якой-н. арганізацыі; нізавы.

Пярвічная ячэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яче́йка ж.

1. в разн. знач. ячэ́йка, -кі ж.;

со́товая яче́йка со́тавая ячэ́йка;

яче́йка па́мяти техн. ячэ́йка па́мяці;

2. (в сети) во́чка, -ка ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тру́тневы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трутня. Трутневая ячэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ячэ́я, ‑і, ж.

Уст. Тое, што і ячэйка (у 1 знач.). Ячэя ў сотах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

комяче́йка (коммунисти́ческая яче́йка) полит., ист. кам’ячэ́йка, -кі ж. (камуністы́чная ячэ́йка).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кам’ячэ́йка, ‑і, ДМ ‑ячэйцы; Р мн. ‑ячэек; ж.

Гіст. Камуністычная ячэйка. Гадзінам к адзінаццаці ў накураным кабінеце Лаўрыновіча сабралася ўся кам’ячэйка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)