Я́страбка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Я́страбка
Р. Я́страбкі
Д. Я́страбцы
В. Я́страбку
Т. Я́страбкай
Я́страбкаю
М. Я́страбцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ястрабо́к

‘памянш. да ястраб’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ястрабо́к ястрабкі́
Р. ястрабка́ ястрабко́ў
Д. ястрабку́ ястрабка́м
В. ястрабка́ ястрабко́ў
Т. ястрабко́м ястрабка́мі
М. ястрабку́ ястрабка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ястрабо́к

‘самалёт-знішчальнік’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ястрабо́к ястрабкі́
Р. ястрабка́ ястрабко́ў
Д. ястрабку́ ястрабка́м
В. ястрабо́к ястрабкі́
Т. ястрабко́м ястрабка́мі
М. ястрабку́ ястрабка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ястрабо́к 1, ‑бка, м.

1. Памянш. да ястраб.

2. Разм. Савецкі самалёт-знішчальнік. Росцік яшчэ доўга ўглядаўся ў неба, але яму так і не давялося больш убачыць маленькага савецкага ястрабка. «Маладосць».

ястрабо́к 2, ‑бку, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных. Ястрабок лугавы. Ястрабок парасоністы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)