ясне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца ясным, яснейшым.

Неба спакваля яснела.

Твар яснее (становіцца радасным).

|| зак. паясне́ць, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ясне́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ясне́е ясне́юць
Прошлы час
м. ясне́ў ясне́лі
ж. ясне́ла
н. ясне́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час ясне́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ясне́ць несов.

1. в разн. знач. ясне́ть;

далі́на ясне́е — доли́на ясне́ет;

ду́мкі ясне́юць — мы́сли ясне́ют;

2. (становиться светлее) светле́ть;

во́блакі ўжо ясне́юць — облака́ уже́ светле́ют;

3. безл. светле́ть, проя́сниваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ясне́ць, ‑ее; незак.

1. Станавіцца ясным, светлым; праясняцца. [Воблакі] пачынаюць дзяліцца, яснець, кучаравіцца і выплываюць з-за далягляду, як каравелы. Карпаў. Неба спакваля яснела. Мележ. / у безас. ужыв. На ўсходзе ўжо яснела. // Станавіцца больш лагічным, дакладным. Думкі цяпер у яе [жанчыны] пачалі яснець. Чорны. // Станавіцца радасным, незасмучаным. Твар у старшыні яснее, у вачах паяўляецца ўсмешка. Палтаран. Твой смех звінеў, Яснеў погляд Вясновы, Як вішнёвы цвет... Барадулін.

2. Вылучацца сярод чаго‑н.; віднецца. Толькі на ўскраіне, у вузкім акенцы аднаго з дамоў, жоўтай плямай яснела шыба. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паясне́ць гл. яснець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ясне́ть несов.

1. (становиться ярче, светлее) ясне́ць;

2. (становиться отчётливее) ясне́ць, рабі́цца выра́знейшым (больш выра́зным).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ведрене́ть несов., безл., прост., уст. (о погоде) праясня́цца, распаго́джвацца, ясне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проя́сниваться несов.

1. праясня́цца, ясне́ць;

не́бо проя́снивается не́ба праясня́ецца (ясне́е);

2. безл. праясня́цца, ясне́ць, выясня́цца, распаго́джвацца;

уже́ проя́снивается ужо́ праясня́ецца (ясне́е, выясня́ецца, распаго́джваецца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заясне́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца сваёй яснай афарбоўкай, паказацца (пра што‑н. яснае). Мост вырас, пашырэў. .. Рака схавалася і зноў заяснела. Мележ.

2. Пачаць яснець, стаць ясным. Пачала сохнуць зямля, і заяснела неба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проясня́ться

1. (становиться отчётливым) праясня́цца; (о лице, взоре, сознании и т. п.) праясня́цца, ясне́ць; см. проясни́тьсяII; (о погоде) праясня́цца, ясне́ць, выясня́цца, распаго́джвацца; см. проя́снитьсяI;

2. страд. праясня́цца; см. проясня́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)