ярмо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Маленькая мяккая круглая шапачка без аколышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ярмо́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ярмо́лка ярмо́лкі
Р. ярмо́лкі ярмо́лак
Д. ярмо́лцы ярмо́лкам
В. ярмо́лку ярмо́лкі
Т. ярмо́лкай
ярмо́лкаю
ярмо́лкамі
М. ярмо́лцы ярмо́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ярмо́лка ж. (шапочка) ермо́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ярмо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Шапачка без аколышка з мяккага матэрыялу, якая шчыльна прылягае да галавы. Сціснутым кулаком Тумілін паправіў на галаве зашмальцаваную квадратную ярмолку. Савіцкі. [Дзед] у чорнай аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля.

[Ад польск. jarmułka.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ермо́лка ярмо́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тафья́ (род шапочки) уст. таф’я́, -ф’і́ ж., ярмо́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мы́цка1 ’круглая шапка, ярмолка’ (Федар. 6), ст.-бел. мыцка ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mycka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 107), якое з с.-н.-ням. mutze < с.-лац. almutia ’шапачка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух, футравае паліто’.

Мы́цка2 ’мыза’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мыса (гл.). Магчыма, ‑ц‑ у выніку кантамінацыі мыса (ці мыза) і пыца (ці пыка) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)