які́-не́будзь, займ. неазнач.

1. Той ці іншы.

Вазьмі якую-небудзь палку.

2. Не варты ўвагі; нязначны.

Гэта ж дарагая рэч, а не якая-небудзь ламачына.

3. У колькасці, не больш чым што-н. (разм.).

Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

які́-не́будзь

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. які́-не́будзь яка́я-не́будзь яко́е-не́будзь які́я-не́будзь
Р. яко́га-не́будзь яко́й-не́будзь
яко́е-не́будзь
яко́га-не́будзь які́х-не́будзь
Д. яко́му-не́будзь яко́й-не́будзь яко́му-не́будзь які́м-не́будзь
В. які́-не́будзь (неадуш.) яку́ю-не́будзь яко́е-не́будзь які́я-не́будзь (неадуш.)
Т. які́м-не́будзь яко́й-не́будзь
яко́ю-не́будзь
які́м-не́будзь які́мі-не́будзь
М. які́м-не́будзь яко́й-не́будзь які́м-не́будзь які́х-не́будзь

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

які́-не́будзь

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. які́-не́будзь яка́я-не́будзь яко́е-не́будзь які́я-не́будзь
Р. яко́га-не́будзь яко́й-не́будзь яко́га-не́будзь які́х-не́будзь
Д. яко́му-не́будзь яко́й-не́будзь яко́му-не́будзь які́м-не́будзь
В. яко́га-не́будзь (адуш.)
які́-не́будзь (неадуш.)
яку́ю-не́будзь яко́е-не́будзь які́х-не́будзь
які́я-не́будзь
Т. які́м-не́будзь яко́й-не́будзь
яко́ю-не́будзь
які́м-не́будзь які́мі-не́будзь
М. які́м-не́будзь яко́й-не́будзь які́м-не́будзь які́х-не́будзь

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

які́-не́будзь, род. яко́га-не́будзь мест. неопр., м.

1. (тот или иной) како́й-нибудь, како́й-л.;

2. (какой-л. из нескольких) како́й-нибудь, кото́рый-нибудь, кото́рый-л.;

вазьмі́ які́-не́будзь з гэ́тых біле́таў — возьми́ кото́рый-нибудь (кото́рый-л.) из э́тих биле́тов;

3. разг. (не больше чего-л.) како́й-нибудь;

які́х-не́будзь два-тры ты́дні — каки́х-нибудь две-три неде́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

які́-не́будзь, якая-небудзь, якое-небудзь; займ. неазначальны.

1. Той ці іншы, любы з падобных. [Зёлкін:] А хіба ў вас сакрэты якія-небудзь з Чарнавусам? Крапіва. Намеціўшы сабе якую-небудзь мэту, Булай не мог спыніцца на паўдарозе. Шыцік.

2. Не варты ўвагі; нязначны, нікчэмны. — Машына — гэта ж вам не які-небудзь аблезлы конь. Пальчэўскі.

3. Які набліжаецца да пэўнай колькасці, не перавышае пэўную колькасць. Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут. Да вёскі заставалася якіх-небудзь 2 кіламетры.

•••

Хоць які-небудзь — хоць бы самы нязначны, самы маленькі, самы дрэнны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

като́ры-не́будзь, -ая-не́будзь, -ае-не́будзь, займ. неазнач.

Які-небудзь, хто-небудзь з некалькіх, з многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хто-не́будзь, каго-не́будзь, каму-не́будзь, каго-не́будзь, кім-не́будзь, (аб) кім-не́будзь, займ. неазнач.

Які-н. чалавек, усё роўна хто.

Пакліч каго-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чый-не́будзь, чыя-не́будзь, чыё-не́будзь; займ. неазнач.

Які належыць каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калі́-не́будзь, прысл.

У які-небудзь няпэўны час.

Зайдзі к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што-не́будзь, чаго-не́будзь, чаму-не́будзь, займ. неазнач.

Які-н. прадмет (з’ява, рэч) або усё роўна які прадмет (з’ява, рэч).

Кожны раз што-н. прывозіць.

Дай чаго-небудзь з’есці.

Раскажы што-н. цікавае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)