затраве́лы, ‑ая, ‑ае.
Зарослы травой. Якавенка выскачыў з машыны, прайшоў .. наперад, мацаючы ботамі падатлівы затравелы грунт. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарэ́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Разм.
1. Скрывіць, сагнуць, скарабаціць. Сплюшчыўшы і скарэжыўшы кузаў «усюдыхода», Якавенка паімчаў далей. Мележ.
2. перан. Змяніць да непазнавальнасці, сказіць. Грымаса скарэжыла твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. пратросся, ‑трэслася і ‑трэслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.
1. Трэсціся некаторы час. Пасля таго як Якавенка пратросся ў машыне суткі, яму здавалася, што і зямля, да якой ён цяпер прыпаў, таксама гайдаецца. Мележ.
2. перан. Разм. Пры дапамозе якіх‑н. рухаў давесці сябе да стану бадзёрасці; размяцца. — Сцёпа, пачакай! — затрымала яго жонка.. — Давай заўтра махнём куды-небудзь у раён! Пратрасёмся, падыхаем свежым паветрам. Корбан.
3. Разм. Прагаладацца (у дарозе). [Андрэй:] — Еш, Пеця, еш, пакуль даедзеш дадому — пратрасешся. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)