язмі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. язмі́н
Р. язмі́ну
Д. язмі́ну
В. язмі́н
Т. язмі́нам
М. язмі́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

язмі́н, -у, м.

Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі.

|| прым. язмі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

язмі́н, -ну м., бот. жасми́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

язмі́н, ‑у, м.

1. Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі. Зноў пахне ў руках тваіх язмін — Майго юнацтва весняга ўспамін. Лойка.

2. Субтрапічны куст сямейства маслінавых з пахучымі белымі, жоўтымі або чырванаватымі кветкамі.

[Фр. jasmin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жасми́н язмі́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чубу́шник бот. язмі́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жасмінязмін’ (Кіс.). Гл. язмін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарэ́мшына, ‑ы, ж.

Тое, што і чаромха. Цвілі па чарзе: спачатку чарэмшына, потым бэз, потым язмін, потым шыпшына... Грамовіч. Росная сцяжынка бегла ў Лаўскі лес,.. дзе вясною расцвіталі кусты чарэмшыны. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маду́нкіязмін, Philadelphias tenuifolius Rupr. et Мах.’ (пруж., Жыв. сл.) — у выніку другаснага ацвярдзення губных (Карскі, 1, 326) з мядункі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́зьмін ’жасмін’ (Др.-Падб., Гарэц., Яруш.). Дыялектная форма (з пратэтычным в‑) слова язмі́н (гл.), запазычанага з польскай мовы. Да фанетыкі параўн. вядва́бны < ядва́бны, вярмо́ < ярмо́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)