пасціла́, -ы́, ж.

Кандытарскі выраб, прыгатаваны збіваннем фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і яечнымі бялкамі.

Яблычная п.

|| прым. пасці́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́блочный я́блычны;

я́блочная кислота́ я́блычная кіслата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́блычны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́блычны я́блычная я́блычнае я́блычныя
Р. я́блычнага я́блычнай
я́блычнае
я́блычнага я́блычных
Д. я́блычнаму я́блычнай я́блычнаму я́блычным
В. я́блычны (неадуш.)
я́блычнага (адуш.)
я́блычную я́блычнае я́блычныя (неадуш.)
я́блычных (адуш.)
Т. я́блычным я́блычнай
я́блычнаю
я́блычным я́блычнымі
М. я́блычным я́блычнай я́блычным я́блычных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

я́блычны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яблыка, уласцівы яму. Яблычнае семя. Яблычны пах. □ [Анісім Маркавіч:] А то зайшоў я ў адну хату... Печанымі яблыкамі пахне.. Я паздароўкаўся, пасядзеў крыху, нанюхаўся гэтага яблычнага духу. Кулакоўскі. // Прыгатаваны з яблыкаў, з яблыкамі. Яблычны сок. Яблычная начынка. Яблычны пірог.

•••

Яблычная кіслата гл. кіслата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́ткі ’прыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні на навой (дзве драўляныя планкі з дубцамі)’ (ТС). Да рэ́ткі (гл.). Няясна. Параўн. славен. rȋtek ’пучок саломы для пакрыцця стрэх’, rȋtkaяблычная галінка’, ’таўсцейшы канец снапа’, rȋtina ’камель’, харв. кайк. rítek ’салома, якой пакрываюць стрэхі’. Скок (3, 147) мяркуе, што гэта метафарычнае ўтварэнне ад rȉt ’podex’. Далей глядзі rȉt (Безлай, 3, 184). З іншага боку параўн. літ. rite ’шпулька’, ’катушка’, ’бабіна’, ritinỹys ’валік’, ’рулон’, ’скрутак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіслата́ ж. кислота́;

гэ́таму баршчу́ не хапа́е ~тыэ́тому борщу́ не хвата́ет кислоты́;

се́рная к. — се́рная кислота́;

аскарбі́навая к. — аскорби́новая кислота́;

ві́нная к. — ви́нная кислота́;

карбо́лавая к. — карбо́ловая кислота́;

лімо́нная к. — лимо́нная кислота́;

сіні́льная к. — сини́льная кислота́;

я́блычная к.я́блочная кислота́;

нуклеі́навая к. — нуклеи́новая кислота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіслата́, ы́, ДМ ‑лаце́, ж.

1. Уласцівасць кіслага. // Пра што‑н. кіслае. Не яблык — адна кіслага.

2. мн. кісло́ты, ‑ло́т. Хімічныя злучэнні (звычайна кіслыя на смак), якія змяшчаюць вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей.

•••

Алеінавая кіслата — адна з найбольш пашыраных у прыродзе кіслот, якая ўваходзіць у састаў усіх алеяў і жывельных тлушчаў.

Аскарбінавая кіслата — арганічнае рэчыва, неабходнае для нармальнага абмену рэчываў у арганізме; вітамін C.

Вінная кіслата — кіслата, якая ўваходзіць у састаў ягаднага і вінаграднага соку.

Вугальная кіслата — злучэнне вуглякіслага газу з вадою (скарыстоўваецца ў харчовай прамысловасць тэхніцы, медыцыне і пад.).

Карболавая кіслата — ядавітая вадкасць з характэрным пахам, якая скарыстоўваецца як антысептычны і дэзінфекцыйны сродак; раствор фенолу.

Лімонная кіслата — арганічная кіслата, якая змяшчаецца ў плодзе лімона і некаторых іншых раслінах (скарыстоўваецца ў кулінарыі, медыцыне, для фарбавання і інш.).

Плавіковая кіслата — водны раствор фторыстага вадароду.

Сінільная кіслата — ядавітая бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю; цыяністы вадарод.

Фоліевая кіслата — проціанемічны вітамін.

Шчаўевая кіслата — найпрасцейшая арганічная кіслата, якая змяшчаецца ў шчаўі, кісліцы і інш.

Яблычная кіслата — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў няспелых яблыках, вінаградзе, рабіне і інш. (скарыстоўваецца ў харчовай прамысловасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)