юнна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: юны натураліст, удзельнік гуртка па вывучэнні прыроды.

|| прым. юнна́цкі, -ая, -ае.

Юннацкая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юнна́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. юнна́т юнна́ты
Р. юнна́та юнна́таў
Д. юнна́ту юнна́там
В. юнна́та юнна́таў
Т. юнна́там юнна́тамі
М. юнна́це юнна́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

юнна́т м. (ю́ны натуралі́ст) юнна́т (ю́ный натурали́ст)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юнна́т (ю́ный натурали́ст) юнна́т, -та м. (ю́ны натуралі́ст);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юнна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Юны натураліст; удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды. З 1929 года існуе ў Мінску яшчэ адна піянерская ўстанова — Цэнтральная станцыя юннатаў. «Маладосць». У мяне старэйшы брат Тры гады ўжо юннат; Што пасее ў агародзе, У яго заўсёды ўродзіць. Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юн...

Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр.: юннат (юны натураліст), юнкар (юны карэспандэнт), юнкараўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ю́ны, -ая, -ае.

1. Які не дасягнуў сталага ўзросту.

Ю. узрост.

Юнае пакаленне.

Ю. натураліст (юннат).

2. Уласцівы маладым, маладосці.

Юныя сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юнна́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Жан. да юннат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)