юдо́ль, -і, ж. (уст.).

1. Даліна, лог.

2. У некаторых выразах: месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі, а таксама ўвогуле пра жыццё з яго клопатамі і смуткам (кніжн.).

Ю. смутку.

Ю. плачу.

Зямная ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юдо́ль ж., книжн. юдо́ль;

ю. сму́ткуюдо́ль ско́рби

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юдо́ль ж., уст. ме́сца паку́ты; (участь) до́ля, -лі ж.;

земна́я юдо́ль зямны́я паку́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юдо́ль, ‑і, ж.

Кніжн. уст. Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі. О зямля, святая калодніца, Гора, мужнасці, смерці юдоль! Караткевіч. // Жыццё з яго нягодамі і смуткам. [Сімеон-столпнік] забіраўся на слуп, каб быць падалей ад зямной юдолі. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)