эфі́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эфі́рны эфі́рная эфі́рнае эфі́рныя
Р. эфі́рнага эфі́рнай
эфі́рнае
эфі́рнага эфі́рных
Д. эфі́рнаму эфі́рнай эфі́рнаму эфі́рным
В. эфі́рны (неадуш.)
эфі́рнага (адуш.)
эфі́рную эфі́рнае эфі́рныя (неадуш.)
эфі́рных (адуш.)
Т. эфі́рным эфі́рнай
эфі́рнаю
эфі́рным эфі́рнымі
М. эфі́рным эфі́рнай эфі́рным эфі́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эфі́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эфіру; знаходзіцца ў эфіры. Эфірная прастора.

2. Кніжн. Вельмі тонкі, незвычайна лёгкі. Эфірнае адзенне. // перан. Бесцялесны, незямны. — Не! Я не якое-небудзь эфірнае стварэнне, а жанчына, якая ведае, як і граблі, і рыдлёўку, і сякеру трымаць у руках, — рэзка адказала Галіна. Рамановіч.

3. Які ўтрымлівае эфір (у 4 знач.). Эфірны шкіпінар. □ [Ніна Іванаўна:] — Не забывайцеся, што гэтае дрэва [грэцкі арэх], а больш дакладна, ягоныя прыгожыя лісты, вельмі багатыя фітанцыдамі, якія, як вы ўжо добра ведаеце, забіваюць шкодных мікробаў, што ў лістах ёсць эфірны алей. Дубоўка. // Які ўласцівы эфіру як хімічнаму рэчыву. Эфірны пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)