эскала́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Паступовае павелічэнне, узмацненне, рост чаго-н.

Э. цэн.

Э. ваенных дзеянняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эскала́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. эскала́цыя
Р. эскала́цыі
Д. эскала́цыі
В. эскала́цыю
Т. эскала́цыяй
эскала́цыяю
М. эскала́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эскала́цыя ж. эскала́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эскала́цыя, ‑і, ж.

Паступовае павелічэнне, узмацненне, пашырэнне чаго‑н. Эскалацыя вайны. □ [Андрэ:] «Я супраць такога разумення, як «якасць мастацтва». Гэта змяншае яго маштабы і садзейнічае эскалацыі цэн. «ЛіМ». // Нарошчванне ўзбраення імперыялістычнымі дзяржавамі, абвастрэнне міжнародных адносін.

[Ад англ. escalation — паступовае ўзмацненне, павелічэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эскала́ция эскала́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)