энерге́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па энергетыцы.

2. Напітак, у склад якога ўваходзяць рэчывы, што ўзбуджаюць нервовую сістэму, танізуюць (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

энерге́тык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. энерге́тык энерге́тыкі
Р. энерге́тыка энерге́тыкаў
Д. энерге́тыку энерге́тыкам
В. энерге́тыка энерге́тыкаў
Т. энерге́тыкам энерге́тыкамі
М. энерге́тыку энерге́тыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

энерге́тык м. энерге́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

энерге́тык, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне энергетыкі (у 1 знач.). // Працаўнік энергетычнай прамысловасці. Энергетыкі ў спешным парадку навешвалі на мачты правады высакавольтавай лініі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энерге́тик энерге́тык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)