эмпіры́чны, -ая, -ае.

1. гл. эмпірызм, эмпірыя.

2. Прасякнуты эмпірызмам, заснаваны на эмпірыі; вопытны.

Э. вывад.

|| наз. эмпіры́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмпіры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эмпіры́чны эмпіры́чная эмпіры́чнае эмпіры́чныя
Р. эмпіры́чнага эмпіры́чнай
эмпіры́чнае
эмпіры́чнага эмпіры́чных
Д. эмпіры́чнаму эмпіры́чнай эмпіры́чнаму эмпіры́чным
В. эмпіры́чны (неадуш.)
эмпіры́чнага (адуш.)
эмпіры́чную эмпіры́чнае эмпіры́чныя (неадуш.)
эмпіры́чных (адуш.)
Т. эмпіры́чным эмпіры́чнай
эмпіры́чнаю
эмпіры́чным эмпіры́чнымі
М. эмпіры́чным эмпіры́чнай эмпіры́чным эмпіры́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эмпіры́чны эмпири́ческий, эмпири́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмпіры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эмпірызму (у 1 знач.). Эмпірычная філасофія.

2. Кніжн. Заснаваны на эмпірыі; вопытны. У многіх выпадках .. [педагагічная думка] пачала выходзіць за рамкі эмпірычнага фіксавання перадавой практыкі настаўнікаў і пачала пераходзіць да навуковага абагульнення. «Полымя». // Рэальны, які аб’ектыўна існуе. Эмпірычны свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмпіры́я, -і, ж. (кніжн.).

1. Чалавечы вопыт увогуле, успрыманне ўсяго знешняга органамі пачуццяў.

2. Назіранне ў натуральных умовах у адрозненне ад эксперыменту.

|| прым. эмпіры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмпіры́зм, -у, м.

1. Філасофскі кірунак, які прызнае пачуццёвае ўспрыманне і вопыт адзінай крыніцай пазнання і недаацэньвае значэнне паняццяў, тэарэтычных абагульненняў пры вывучэнні асобных фактаў, з’яў.

2. Даследчы метад, заснаваны на апісанні фактаў, без далейшых заключэнняў і тэарэтычных абагульненняў (кніжн.).

|| прым. эмпіры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмпири́ческий эмпіры́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмпири́чный эмпіры́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)