эмалірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Пакрываць эмаллю (у 1 знач.).

|| наз. эмалірава́нне, -я, н. і эмаліро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. эмаліро́вачны, -ая, -ае.

Эмаліровачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмалірава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. эмаліру́ю эмаліру́ем
2-я ас. эмаліру́еш эмаліру́еце
3-я ас. эмаліру́е эмаліру́юць
Прошлы час
м. эмалірава́ў эмалірава́лі
ж. эмалірава́ла
н. эмалірава́ла
Загадны лад
2-я ас. эмаліру́й эмаліру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час эмаліру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эмалірава́ць несов. эмалирова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмалірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Пакрываць эмаллю (у 1 знач.). Эмаліраваць посуд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмали́ровать несов. эмалірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмаліро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. эмаліраваць.

2. Слой эмалі (у 1 знач.) на чым-н.

Няякасная э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмалірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да эмаліраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмалірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. эмаліраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмаліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. эмаліраваць.

2. Слой эмалі на чым‑н., паверхня з эмалі. Трэшчына на эмаліроўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмалірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад эмаліраваць.

2. у знач. прым. Пакрыты эмаллю (у 1 знач.). Фрося працадзіла малако, наліла эмаліраваны кубак сырадою. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)