эма́ль
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
эма́ль |
эма́лі |
| Р. |
эма́лі |
эма́ляў эма́лей |
| Д. |
эма́лі |
эма́лям |
| В. |
эма́ль |
эма́лі |
| Т. |
эма́ллю |
эма́лямі |
| М. |
эма́лі |
эма́лях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
эма́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Непразрыстая шклопадобная маса для пакрыцця металічных прадметаў.
2. звычайна зб. Мастацкія вырабы, пакрытыя такой масай.
Грузінскія эмалі.
3. Рэчыва, што пакрывае знешнюю частку зуба (спец.).
4. Лакафарбавы матэрыял у выглядзе суспензіі пігментаў (іншы раз з напаўняльнікамі) у лаку.
|| прым. эма́левы, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эма́ль в разн. знач. эма́ль, -лі ж.;
жето́н с эма́лью жэто́н з эма́ллю;
колле́кция эма́лей кале́кцыя эма́лей;
зубна́я эма́ль зубна́я эма́ль.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
эма́ль ж., в разн. знач. эма́ль;
жэто́н з ~ллю — жето́н с эма́лью;
кале́кцыя ~лей — колле́кция эма́лей;
зубна́я э. — анат. зубна́я эма́ль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
эма́ль, ‑і, ж.
1. Непразрыстая шклопадобная маса для пакрыцця металічных прадметаў з мэтай захавання іх ад акіслення, а таксама глазура для пакрыцця мастацкіх вырабаў. У невялічкім.. [пакоі] з мяккай мэбляю і сінімі сценамі, упрыгожанымі медальёнамі з эмалі і ідылічнымі гравюрамі з народнага побыту, было поўна людзей. Караткевіч. // Паверхня з такога рэчыва ці слой яго на чым‑н. Цяпер палавіна вучняў нашай школы носіць гэтыя значкі з чырвоным крыжам на белай эмалі. Жычка. // перан. Пра гладкую бліскучую паверхню, якая нагадвае такую масу. У шырокім марскім прасторы белымі чайкамі плавалі яхты. Сярод ярка-зялёных далін былі відаць белыя будынкі сядзіб і санаторыяў; кудлатыя, як авечкі, хмаркі беглі па ўступах гор. Усё нібы ззяла золатам, зялёнай, блакітнай і белай эмаллю. Рамановіч.
2. Мастацкі выраб, пакрыты такой масай. Калекцыі эмалей.
3. Цвёрдае бліскучае рэчыва, якое пакрывае знешнюю частку зубоў.
4. Разм. Эмалевая фарба.
[Фр. émail.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіні́фць, -і, ж.
Эмаль для пакрыцця металічных вырабаў і нанясення ўзору на фарфор.
|| прым. фіні́фцевы, -ая, -ае.
Ф. пярсцёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эмалиро́вка ж.
1. (действие) эмалірава́нне, -ння ср., эмаліро́ўка, -кі ж.;
2. (слой эмали) разг. эмаліро́ўка, -кі ж., эма́ль, -лі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)