элі́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. элі́та
Р. элі́ты
Д. элі́це
В. элі́ту
Т. элі́тай
элі́таю
М. элі́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

элі́та, -ы, ДМі́це, ж., зб.

1. Лепшыя расліны, насенне або жывёлы, якія па сваіх якасцях найбольш прыдатныя для далейшага развядзення (спец.).

2. Прывілеяваныя вярхі грамадства або якой-н. яго часткі; вышэйшы клас.

Уваходзіць у эліту беларускага бізнесу.

3. Лепшыя прадстаўнікі грамадства.

Навуковая э.

|| прым. элі́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і эліта́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Элітнае насенне.

Элітны рэстаран.

Элітарная культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

элі́та ж., в разн. знач. эли́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

элі́та, ‑ы, ДМ эліце, ж.

1. Спец. Лепшае, адборнае насенне, расліны або жывёлы, атрыманыя ў выніку селекцыі і прызначаныя для далейшага развядзення. Эліта пшаніцы. Эліта бульбы. □ [Юстын:] — А потым штогод мы ўсё большае і большае поле палескай элітай засявалі і ўвесь ураджай на насенне захоўвалі. Краўчанка. // Сам адбор такіх раслін або жывёл. Метад эліты.

2. Лепшыя прадстаўнікі грамадства або якой‑н. яго часткі. Эліта рабочага класа. Тэатральная эліта. // У эксплуататарскім грамадстве — асобы, якія належаць да так званага вышэйшага класа; група асоб, якая ажыццяўляе кіруючыя функцыі ў грамадстве. Правячая эліта.

[Фр. élite — лепшы, адборны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́знес-элі́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-элі́та бі́знес-элі́ты
Р. бі́знес-элі́ты бі́знес-элі́т
Д. бі́знес-элі́це бі́знес-элі́там
В. бі́знес-элі́ту бі́знес-элі́ты
Т. бі́знес-элі́тай
бі́знес-элі́таю
бі́знес-элі́тамі
М. бі́знес-элі́це бі́знес-элі́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эли́та элі́та, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)