эльф, -а, мн. -ы, -аў, м.

У германа-скандынаўскай міфалогіі: дух прыроды, казачная істота, добразычлівая да людзей.

Жылі ў тым лесе эльфы і феі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́льф

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. э́льф э́льфы
Р. э́льфа э́льфаў
Д. э́льфу э́льфам
В. э́льфа э́льфаў
Т. э́льфам э́льфамі
М. э́льфе э́льфах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

эльф м., миф. эльф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эльф миф. эльф, род. э́льфа м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эльф, ‑а, м.

У заходнееўрапейскай міфалогіі — казачная істота, дух прыроды, добразычлівы да людзей.

[Ням. Elf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)