экстэ́рн

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экстэ́рн экстэ́рны
Р. экстэ́рна экстэ́рнаў
Д. экстэ́рну экстэ́рнам
В. экстэ́рна экстэ́рнаў
Т. экстэ́рнам экстэ́рнамі
М. экстэ́рне экстэ́рнах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

экстэ́рн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая здае экзамены за вучэбны курс якой-н. навучальнай установы без вучобы ў ёй.

Здаваць (здаць) экстэрнам — здаваць (здаць) экзамен без навучання ў адпаведнай навучальнай установе.

Скончыць універсітэт экстэрнам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстэ́рн м., в разн. знач. эксте́рн

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экстэ́рн, ‑а, м.

1. Той, хто здае экзамены за які‑н. вучэбны курс без вучобы ў адпаведнай навучальнай установе.

2. У дарэвалюцыйнай школе — вучань, які не жыве ў інтэрнаце пры навучальнай установе.

3. Уст. Пазаштатны ўрач, які бясплатна працаваў у бальніцы для праходжання практыкі.

[Ад лац. externus — знешні, вонкавы, старонні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксте́рн в разн. знач. экстэ́рн, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)