э́кстранны, -ая, -ае.

1. Тэрміновы, неадкладны.

Экстраннае тармажэнне.

2. Надзвычайны, непрадугледжаны, паспешны.

Экстранныя расходы.

|| наз. э́кстраннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́кстранны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. э́кстранны э́кстранная э́кстраннае э́кстранныя
Р. э́кстраннага э́кстраннай
э́кстраннае
э́кстраннага э́кстранных
Д. э́кстраннаму э́кстраннай э́кстраннаму э́кстранным
В. э́кстранны (неадуш.)
э́кстраннага (адуш.)
э́кстранную э́кстраннае э́кстранныя (неадуш.)
э́кстранных (адуш.)
Т. э́кстранным э́кстраннай
э́кстраннаю
э́кстранным э́кстраннымі
М. э́кстранным э́кстраннай э́кстранным э́кстранных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

э́кстранны, ‑ая, ‑ае.

1. Паспешны, неадкладны, тэрміновы. Экстранная тэлеграма. □ Машыніст заўважыў хлопчыка тады, калі ўжо і экстраннае тармажэнне не магло памагчы... Васілёнак. Шэмет папрасіў слова для экстраннага паведамлення. Лобан.

2. Які патрабуе неадкладнага ўмяшання, вырашэння і пад.; надзвычайны, непрадугледжаны. Сёння дзень не аперацыйны, калі не будзе якога экстраннага выпадку, то можна адчуваць сябе вальней. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́кстренный в разн. знач. э́кстранны, тэрміно́вы, надзвыча́ны;

э́кстренный вы́пуск новосте́й э́кстранны (надзвыча́йны) вы́пуск наві́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзвыча́йны, -ая, -ае.

1. Выключны па якіх-н. якасцях.

Гэта быў н. талент.

2. Незвычайны, які вылучаецца адметнымі рысамі.

Надзвычайныя падзеі.

3. Крайні, выключны.

Надзвычайныя меры пакарання.

4. Экстранны, спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы.

Н. з’езд.

|| наз. надзвыча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзвыча́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Экстранны, спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы і г. д. Надзвычайны з’евд. Надзвычайныя меры. // Выкліканы выключнымі абставінамі. Надзвычайнае становішча. Надзвычайнае заканадаўства. // Надзелены асобымі паўнамоцтвамі. Надзвычайны камісар. Надзвычайны і паўнамоцны пасол.

2. Вельмі вялікі, моцны па сваёй сіле, праяўленню. Поспех «Валад і рамансаў» Міцкевіча ў чытача быў надзвычайны. Лойка. Маладзілі мяне і давалі надзвычайнае натхненне мае гарачыя маладыя думкі. Нікановіч.

3. Тое, што і незвычайны (у 2 знач.). Надзвычайны быў гэты сход: сяляне пастанавілі выдаць савецкай уладзе ўсіх самагоншчыкаў свайго сельсавета. Бядуля.

4. Які мае вялікае значэнне. Мастацкія пераклады набылі ў апошнія гады надзвычайную актуальнасць. Палітыка.

5. у знач. наз. надзвыча́йнае, ‑ага, н. Нешта выключнае, не такое, як усё. [Прыборны] быў вялікі аматар усяго надзвычайнага, прыгодніцкага. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)